Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Прэс-рэлізы/30k
Я перамалпаваў ВП:20k. Калі хтосьці можа пераставіць акцэнты, штосьці перафармуляваць, дык наперад! Wizardist г +у 12:21, 7 сьнежня 2010 (EET)
30 тысяч
[рэдагаваць крыніцу]Прэс-рэліз не падрыхатвалі? --Ruslan Raviaka 10:51, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Не. Але было б няблага. Толькі калі ты будзеш пісаць, напішы калі ласка тут, каб кожны ўдзельнік мог выправіць штосьці. Wizardist г +у 11:36, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Непасрэдна тут, у абмеркаваньні? Калі я хочу прапанаваць свой варыянт? --Taravyvan Adijene 11:57, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Працэдура ўжо даўно засвоеная. Ня трэба тут саргазмаваць. Wizardist г +у 12:09, 7 сьнежня 2010 (EET)
- З чаго вы ўзялі? --Taravyvan Adijene 12:16, 7 сьнежня 2010 (EET)
- бу-бу-бу.. а ў мяне ўжо Дынько вырваў невялікую зацемку пра 30 тышч, яшчэ перад абедам... Зараз папрашу пачакаць, здаецца , яшчэ не выставілі ў НН...--Ruslan Raviaka 14:27, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Перажывае за разьвіцьцё Вікіпэдыі? ;) --Taravyvan Adijene 14:31, 7 сьнежня 2010 (EET)
- І нават мае нейкія ідэі, якія хоча расказаць сам на сам. Дарэчы можа трэба дадаць што пра вікі школьным правапісам? --Ruslan Raviaka 14:42, 7 сьнежня 2010 (EET):)
- Для «Нашай Нівы» я б дадаў яшчэ пару моцных слоўцаў... пра міністэрствы. --Taravyvan Adijene 14:45, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Памятаецца, калі яны пра 25.000 ў «Звяздзе» пісалі, дык падавалася ўсё пра «Беларускую Вікіпедыю» і ні слова болей ні пра якія іншыя.
Вай, нэкарашоНават крыўдна стала. Таму я не пісаў, але гэта маё меркаваньне. --Taravyvan Adijene 14:48, 7 сьнежня 2010 (EET) - А што пра іх можна распавесьці? --Jauhienij 14:52, 7 сьнежня 2010 (EET)
- У той самы час існуе беларуская Вікіпэдыя школьным правапісам. Гэтая мае 25 з паловай тысяч артыкулаў і 69-е месца адпаведна (http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias сьпіс усіх вікіпэдый на 276 мовах). Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004-га артыкулы ў сусьветнай энцыкляпэдыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпэдыі акадэмічным правапісам. так напрыклад?--Ruslan Raviaka 14:59, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Толькі або ўсюды «школьным», або «акадэмічным», але слушней «афіцыйным» (гл. be:Вікіпедыя размовы:Супольнасць#"Акадэмічны правапіс" і ВП:НУДА). Каб не заблытаць усіх. --Taravyvan Adijene 15:05, 7 сьнежня 2010 (EET)
- У той самы час існуе беларуская Вікіпэдыя школьным правапісам. Гэтая мае 25 з паловай тысяч артыкулаў і 69-е месца адпаведна (http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias сьпіс усіх вікіпэдый на 276 мовах). Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004-га артыкулы ў сусьветнай энцыкляпэдыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпэдыі акадэмічным правапісам. так напрыклад?--Ruslan Raviaka 14:59, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Сапраўды, трэба дадаць, што напярэдадні (дзесьці месяц таму, так?) беларуская Вікіпедыя дасягла мяжы ў 25 тысячаў артыкулаў. Ну а што да таго, што наш разьдзел не памянулі, дык, сапраўды, крыху крыўдна было. 2Raviaka: залежыць ад таго, якія сам-на-сам-ідэі :) Пагатоў, заўсёды можна прыбраць будзе, пакуль ПР не разасланы :). Прапаную перанесьці гэтую сэкцыю абмеркаваньня на рэлевантную старонку. Wizardist г +у 15:01, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Асабіста я ня маю нічога супраць такой устаўкі. Нават падтрымліваю, але, як слушна заўважылі, слушней будзе «афіцыйным» --Jauhienij 15:07, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Працэдура ўжо даўно засвоеная. Ня трэба тут саргазмаваць. Wizardist г +у 12:09, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Непасрэдна тут, у абмеркаваньні? Калі я хочу прапанаваць свой варыянт? --Taravyvan Adijene 11:57, 7 сьнежня 2010 (EET)
- І яшчэ, можа варта дадаць кантактныя дадзеныя аднаго-пары ўдзельнікаў дзеля тых, хто хацеў бы далучыцца да працы ў Вікіпэдыі, але ня ведае як? Нумар асі пакінуць альбо Мэсэнджэра. --Jauhienij 15:11, 7 сьнежня 2010 (EET)
- А мо’ IRC і пошты хопіць? WikiBEtarasklists.wikimedia.org для таго і створаны ў прыватнасьці. :) Wizardist г +у 15:29, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Ня хопіць, бо гэта для прасунутых. Трэба, каб чалавек прыйшоў на галоўную старонку і сам усё зразумеў. Для гэтага там мусіць быць уцямная спасылка, як ствараць артыкулы. Каб проста і без кілябайтаў тэкстаў, бо іх ніхто чытаць ня будзе. Напрыклад, ru:Википедия:Мастер статей. Магчыма, таксама не зашкодзіць нейкі інтэрфэйс для неабазнаных людзей, дзе было б патлумачана, як задаць пытаньне, і дзе шукаць адказы. А пытаньні, напрыклад, каб трансьляваліся ў форум. Неяк так, бо асі ў прэс-рэлізах — не зусім тое, як па мне. —zedlik 16:32, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Я некалі зьбіраўся тую штуку з enwiki перацягнуць, але было шмат пытаньняў, якія не было з кім узгадніць. Wizardist г +у 16:37, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Можна абмеркаваць. —zedlik 19:49, 7 сьнежня 2010 (EET)

Лягатып
[рэдагаваць крыніцу]А значак мяняць будзем? з 30000-мі? --Ruslan Raviaka 17:00, 7 сьнежня 2010 (EET)
- У Твітэры за дзень ніхто не адгукнуўся, хто б мог бясплатна намаляваць колькі лічбачак на растры або вэктары. :) Wizardist г +у 17:04, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Малявалі ж неяк раней растрам? --Taravyvan Adijene 17:19, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Няма розьніцы, проста вэктарам крутацей было б :) Wizardist г +у 18:08, 7 сьнежня 2010 (EET)
- Малявалі ж неяк раней растрам? --Taravyvan Adijene 17:19, 7 сьнежня 2010 (EET)
Пара рассылаць?
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, што пра зрабіць рассылку, ці будзем чакаць яшчэ тыдзень? Усе хто хацеў нешта дадаць- дадалі --Ruslan Raviaka 11:28, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Для «Нашай Нівы» асобна дадаць ці ўжо позна? --Taravyvan Adijene 11:37, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Дасылайце і ў НН — пакуль нічога ня было... --Ruslan Raviaka 11:40, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Хацеў проста для яе абзац
- Дасылайце і ў НН — пакуль нічога ня было... --Ruslan Raviaka 11:40, 8 сьнежня 2010 (EET)
У дадатак дзякуючы супольнай працы цяпер сайты большасьці беларускіх міністэрстваў лягчэй стала адшукаць па запыце на беларускай мове.
дапоўніць наступным чынам
У дадатак дзякуючы супольнай працы цяпер сайты большасьці беларускіх міністэрстваў лягчэй стала адшукаць па запыце на беларускай мове (на жаль, большасьць зь іх вядуцца па-ангельску і расейску, і таму спроба пошуку кшталту «Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» раней давала вынікі толькі пра ўпамінаньні ў прэсе).
- Калі хочаце, дык можаце асобна самі адаслаць. --Taravyvan Adijene 11:45, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Хто будзе рассылаць.. ужо другі дзень прайшоў...--Ruslan Raviaka 16:46, 8 сьнежня 2010 (EET)
Наша Ніва не дачакалася прэс-рэліза і выставіла мой артыкул... http://nn.by/?c=ar&i=47053 :-) хаця сёньня я прасіў пачакаць... Зрэшты разумею — першыя лепшыя (мяне яшчэ ўчора трасьлі за яго), зараз яго пачнуць перадрукоўваць астатнія...--Ruslan Raviaka 16:53, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Дарэчы пра чарку я пажартаваў у скайпе з рэдактарам, а ён паставіў яго.. але ж артыкул ёсьць... --Ruslan Raviaka 16:55, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Не хапае яшчэ «чаркі й скваркі» --Taravyvan Adijene 17:04, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Усё пра чарку прыбралі.. хто ня бачыў, дык і не пабачыць --Ruslan Raviaka 17:19, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Не хапае яшчэ «чаркі й скваркі» --Taravyvan Adijene 17:04, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Дык ніхто не рассылае? Усё роўна трэба па адрасах разаслаць. Wizardist г +у 17:11, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Хто займаецца рассылкай? --Taravyvan Adijene 17:46, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Ну тады я. Wizardist г +у 18:11, 8 сьнежня 2010 (EET)
- Хто займаецца рассылкай? --Taravyvan Adijene 17:46, 8 сьнежня 2010 (EET)