Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Прэс-рэлізы/20k/Адрасаты
Выгляд
У каго яшчэ ёсьць якія прапановы наконт адрасатаў? Што дзіўна, куды даслаць навіну на Радыё «Свабода» я так і не знайшоў, ёсьць толькі канкрэтныя адрасы рэдактараў, а гэта, напэўна, крыху ня тое. Мо хто ведае? —zedlik 23:57, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
- Мяркую рэдактарам і трэба дасылаць. --Ліцьвін 12:45, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Усім? :) Іх там дзясятак. —zedlik 21:44, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Часам для лепшай надзейнасьці варта перастрахоўвацца)) --Казімер Ляхновіч 22:32, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Усім? :) Іх там дзясятак. —zedlik 21:44, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Дарэчы, наконт адрасатаў: можна паспрабаваць даслаць ліст у Эўрапейскае радыё для Беларусі --Казімер Ляхновіч 22:39, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Так, спачатку я таксама ім хацеў, але пасьля выкрасьліў, бо там прапануюць даслаць не навіну, а ліст. Ну і ўвогуле там нейкія незразумелыя замуты і няясна, у якую форму слаць: левую ці правую :) Хаця можна паспрабаваць і ім. —zedlik 22:44, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Думаю, нічога страшэннага не здарыцца, калі даслаць на абедзьве формы =) Яшчэ падумаў, што было б няблага неяк праінфармаваць праект budzma.org, але тамака таксама свае «замуты» — у наяўнасьці ёсьць толькі е-мэйл каардынатара па сувязях з грамадскасьцю. --Казімер Ляхновіч 22:49, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Там ёсьць адмысловая форма, куды можна дасылаць: [1], я іх дадаў. —zedlik 11:56, 4 чэрвеня 2009 (UTC)
- Выдатна, дзякуй за стараньні. --Казімер Ляхновіч 14:23, 4 чэрвеня 2009 (UTC)
- Там ёсьць адмысловая форма, куды можна дасылаць: [1], я іх дадаў. —zedlik 11:56, 4 чэрвеня 2009 (UTC)
- Думаю, нічога страшэннага не здарыцца, калі даслаць на абедзьве формы =) Яшчэ падумаў, што было б няблага неяк праінфармаваць праект budzma.org, але тамака таксама свае «замуты» — у наяўнасьці ёсьць толькі е-мэйл каардынатара па сувязях з грамадскасьцю. --Казімер Ляхновіч 22:49, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
- Так, спачатку я таксама ім хацеў, але пасьля выкрасьліў, бо там прапануюць даслаць не навіну, а ліст. Ну і ўвогуле там нейкія незразумелыя замуты і няясна, у якую форму слаць: левую ці правую :) Хаця можна паспрабаваць і ім. —zedlik 22:44, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
Папярэднія вынікі рассылкі
[рэдагаваць крыніцу]Усім разаслалася пасьпяхова, апроч:
- TUT.BY — абмежаваньне да 2000 знакаў праз форму і нейкія незразумелыя праверкі. Пасьля апраўкі — ні статусу станоўчай адпраўкі, ні адмоўнай. Адправілася ці не — невядома.
- Naniny.by — тое самае: адсутнасьць статусу адпраўкі.
- Эўрарадыё — у іх нейкі наварочаны адпраўляльнік паведамленьняў з сайту, у выніку я двойчы атрымаў, што маё паведамленьне не адпраўленае, але на паштовую скрыню прыйшлі дзьве копіі адпраўленых лістоў, прычым у крывой кадыроўцы.
—zedlik 16:19, 17 чэрвеня 2009 (UTC)
Яшчэ адрэсы
[рэдагаваць крыніцу]Перанесена на старонку Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/Адрасаты