Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Нэўтральны пункт гледжаньня
Выгляд
Нэўтральны пункт гледжаньня
[рэдагаваць крыніцу]У цяперашнім выглядзе:
Ніводнаму зь меркаваньняў нельга надаваць непамерную вагу ці падаваць як абсалютную «ісьціну», дзеля таго, каб усе значныя апублікаваныя меркаваньні былі даступны чытачу.
Атрымоўваецца, нібыта «непамерная вага ці абсалютная ісьціна» надаецца дзеля таго, каб «усе значныя апублікаваныя меркаваньні былі даступны чытачу». Перарабіць як-небудзь кшталту:
Ніводнаму зь меркаваньняў нельга надаваць непамерную вагу ці падаваць як абсалютную «ісьціну». Неабходна імкнуцца, каб усе значныя апублікаваныя меркаваньні былі даступны чытачу.
Гэта проста прыклад. Спадзяюся, я ўцямна патлумачыў, што тут ня так.
- Згодзен, выправіў. Астатнія заўвагі праглядзеў, большасьць зь іх прыняў, некаторыя адкаціў/ня прыняў (параўнайце вэрсіі, каб убачыць што менавіта). Спраўджвальнасьць / правяраемасьць — асабіста мне першае слова не падабаецца, да таго ж яго няма ані ў адным слоўніку (менавіта ў якасьці назоўніка, ёсьць толькі ў якасьці дзеяслова). Калі Вы лічыце, што ўсё ж такі яно мае права на жыцьцё (абгрунтаваньне), я ўсё роўна пры выстаўленьні правіла на абмеркаваньне плянаваў запытацца пра назвы гэтага і іншых правілаў / рэкамэндацыяў, на якія тут маецца спасылка:
- Нэўтральны пункт гледжаньня / Нэўтральны падыход / Нэўтральная кропка погляду;
- Правяраемасьць / (Спраўджвальнасьць?);
- Надзейныя крыніцы / Аўтарытэтныя крыніцы / Крыніцы, вартыя даверу;
- Спасылкі на крыніцы / Спасылаемасьць;
- Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў;
- Пазьбягайце няпэўных словаў;
- Пазьбягайце ўзьнёслых словаў;
- Разгалінаваньне меркаваньняў;
- Аздабленьне артыкулаў.
- --Юрцэвіч Дзьмітры 14:17, 4 студзеня 2009 (UTC)