Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Наступныя крытэры для несвабодных файлаў прапануюцца ў якасьці праваіла для Беларускай Вікіпэдыіі. Прапаную абмеркаваць, дадаць або выключыць нейкія пункты. Усе стылістычныя і артаграфічныя выпраўленьні, а таксама прапановы вітаюцца. --Red_Winged_Duck 21:38, 29 чэрвеня 2009 (UTC)

Варта адзначыць, з якога разьдзелу быў зроблены пераклад.
Калі ня будзе шмат заўваг, мяркую, што праз тыдзень можна рабіць галасаваньне.
EugeneZelenko 13:36, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Гэта кампіляцыя з падобных правілаў ангельскай і расейскай Вікіпэдыяў. --Red_Winged_Duck 13:48, 30 чэрвеня 2009 (UTC)

Пара заўвагаў. Магчыма, ёсьць сэнс дадаць крыху тэкст пра тое, што гэта за крытэры і навошта яны патрэбныя. Бо атрымліваецца, што адразу абгрунтаваньне, а што за абгрунтаваньне, абгрунтаваньне чаго і навошта яно ўвогуле не зусім зразумела, калі проста чытаць тэкст. Ну і па зьмесьце:

  • Правілам дактрыны выключэньня для Беларускай Вікіпэдыі — нічога не зразумеў, што гэта такое :)
  • замяняцца на больш свабодны — напэўна, проста «свабодны», бо наўрад ці тут магчымыя ступені свабоды.
  • хаця бы ў адным артыкуле — прынамсі ў адным артыкуле?
  • некалькі артыкулаў, пры наяўнасьці — ці патрэбная коска?

Таксама, напэўна, ёсьць сэнс вырашыць Беларуская Вікіпэдыя ці беларуская, бо з гэтым абсалютна не зразумела, хаця і не прынцыпова. —zedlik 23:37, 30 чэрвеня 2009 (UTC)

Правілы дактрыны выключэньня — гэта Exemption Doctrine Policy (адсюль), то бок асобнае правіла для кожнага праекту. З астатнімі заўвагамі згодны — выпраўляю. Пра «беларуская» і «Беларуская», думаю, што дапушчальныя абодва варыянты, але асабіста я думаю, што варта ўжываць варыянт з маленькай літары. --Red_Winged_Duck 09:53, 1 ліпеня 2009 (UTC)
Дзякуй, зразумела. Проста зь нейкіх прычынаў мой мозаг ня мог зьвязаць паняткі «Правілы дактрыны выключэньня» і «Exemption Doctrine Policy» :) Што да назвы Вікіпэдыі, то я сам ужываю з маленькай літары, але пакуль з гэтым няма пэўнасьці, таму і запытаўся. —zedlik 01:01, 6 ліпеня 2009 (UTC)

Ну і невялікі афтопік. Напрыклад, ёсьць сытуацыя, калі несвабодны файл даступны ў разрозьненьні 2000×1000, а меншага разрозьненьня для гэтага файла праваўладальнік не прадаставіў. Ці можна ўдзельніку Вікіпэдыі асабіста зьменшыць яго да памераў, напрыклад, 400 на 200, каб загрузіць у Вікіпэдыю? (у сэнсе, ці будуць выконвацца ўсе ўмовы ўключна з умовамі аўтарскага права пры ўласным зьмяненьні разрозьненьня выявы?) —zedlik 23:37, 30 чэрвеня 2009 (UTC)

Калі дазваляецца ўжываць частку несвабоднага файла, дык мяркую, што можна і мяняць памеры, у тым ліку і для гэтага ёсьць абмежаваньне на памер. Прынамсі, нішто гэтага не забараняе. --Red_Winged_Duck 09:53, 1 ліпеня 2009 (UTC)
Файна калі так. Бо чамусьці мне падавалася, што дзеяньні кшталту зьменаў памераў выявы можна расцэньваць як зьмяненьне твору, што забаронена законам. —zedlik 01:01, 6 ліпеня 2009 (UTC)

SVG лягатыпы, абмежаваныя крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня

[рэдагаваць крыніцу]

Перанёс бяз значных зьменаў шаблён з ангельскае Вікіпэдыі {{SVG лягатып}}. Выкарыстаньне: Файл:Skype_logo2.svg. Wizardist г 17:38, 17 сьнежня 2009 (UTC)

Новае галасаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную на прыкладзе ангельскага (en:Wikipedia:Non-free content criteria) і расейскага (ru:Википедия:Правила использования изображений#Время создания) праектаў вызначыць не абавязковы, а рэкамэндавана характар пазначэньня даты або аўтарсва для несвабодных выяваў. --Казімер Ляхновіч 14:09, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Згодны, хаця звычайна пазначаю прыкладны час стварэньня. Wizardist г 14:52, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Я таксама думаў, што гэта проста, калі мне ўчора не задалі пытаньне што пазначаць у дату стварэньня лягатыпу футбольнага клюбу? :) —zedlik 17:17, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Таксама згодны, не заўсёды на аматарскіх здымках можна вызначыць час і аўтара... Ці вось дарэчы, як вызначыць аўтара блянку Пашпарту 1942 году http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Файл:Paszpart_haradziszcza_1942.jpg --Ruslan Raviaka 14:56, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Тут магчымы варыянт, што пашпарт ня будзе ахоўвацца аўтарскім правам як афіцыйны дакумэнт, а прыведзены здымак ня будзе ахоўвацца як дакладная двухмерная копія выявы, якая не ахоўваецца аўтарскім правам. Але гэта трэба правяраць. Калі прынамсі адзін з гэтых момантаў ня спраўдзіцца, то выпадак будзе складаным, на маю думку. —zedlik 17:17, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
З датай — згодны, наконт аўтарства — трэба высьвятляць падрабязнасьці. Калі амэрыканскі/расейскі законы аб АП ў патрабаваньні запаўненьня аўтарства ідэнтычныя беларускаму, то можна прыняць тыя ж умовы, што і ў ангельскім/расейскім разьдзелах. —zedlik 17:17, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]