Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Сабор Пакрова Багародзіцы (Горадня)
Выгляд
- У цяперашняй форме артыкул асьвятляе ў роўнай ступені дзьве тэмы - храм і парафію. І калі пра храм напісана выдатна, у энцыкляпэдычным ключы, то пра прыход - хутчэй не. У разьдзелах Сьвятары, Правядзеньне таінстваў, Асьвета, Дабрачыннасьць - багата цікавых зьвестак, якія хутка зьмяняюцца (напр. архіяпіскап Антоні і пратаірэй Георгі Рой ужо зьнятыя з сваіх пасадаў у Горадні) і пасуюць даведніку, але не энцыкляпэдыі. Я б раіў скараціць гэтыя разьдзелы, каб артыкул быў найперш пра храм і толькі каротка - літаральна на абзац ці два, - пра цяперашнюю богаслужбовую і пастырскую дзейнасьць. - Nieszczarda2 (гутаркі) 13:22, 28 ліпеня 2021 (+03)