Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2011-2013

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  • Калісь Cesco перайменаваў «Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы» ў «Кандыдаты ў выбраныя артыкулы», і па аналёгіі некалькі іншых старонак. Ня ведаю наколькі гэта было абгрунтавана. Але вось зараз існуе «разнабой» у гэтым пытаньні. Як усё ж лепей/правільней?
  • І яшчэ. Што лепей/правільней «на выдаленьне» ці «да выдаленьня» (і іншыя падобныя старонкі па аналёгіі)?

--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:29, 5 красавіка 2009 (UTC)

У тлумачальным слоўніку пішуць, што «кандыдатура» — гэта размоўны адпаведнік кандыдата з тым жа значэньнем. У сувязі з гэтым, калі ўніфікаваць, то я б таксама выказаўся за кандыдатаў. Што да на выдаленьне ці да выдаленьня, то інтуітыўна мне больша даспадобы другі варыянт але аб’ектыўных прычынаў такіх сваіх упадабаньняў я ня бачу. —zedlik 20:53, 5 красавіка 2009 (UTC)
Падтрымліваю. Толькі можа лепш проста Вікіпэдыя:Да выдаленьня? --Ліцьвін 21:01, 5 красавіка 2009 (UTC)
Я ня супраць. —zedlik 23:05, 29 траўня 2009 (UTC)

Галасаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Трэба дзе-небудзь на пачатку старонкі пазначыць, хто мае права ўдзельнічаць у галасаваньні. Традыцыйна лічыцца ўнёсак зарэгістраванага ўдзельніка ў асноўнай прасторы (артыкулы), аднак я ня ўпэўнены, ці то ў нас ён (удзельнік) павінен мець 500 рэдагаваньняў, ці дастаткова 100. --Renessaince 12:03, 21 лістапада 2013 (FET)

Выдаленьні артыкулаў вырашаюцца не галасаваньнем, а паводле крытэраў значнасьці, наяўнасьці крыніц і падобнага. У галасаваньнях жа ў нас стаіць цэнз 5 рэдагаваньняў і тыдзень стажу. --Red_Winged_Duck 13:42, 21 лістапада 2013 (FET)