Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Бабілёнская вежа

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мне здаецца ня варта ўводзіць 4 узровень, бо як адрозьніваць выдатнае разуменьне ад валоданьня мовай, як роднай? Калі бы шаблёны былі агульныя для ўсіх Вікіпэдый, гэта можа б і мела бы сэнс...

Дарэчы, у Commons толькі 3 узроўні (+ родная).

EugeneZelenko 02:11, 27.10.2005 (UTC)

Я рабіў па аналёгіі з ангельскай вэрсіяй, там быў і чацьверты ўзровень. У прынцыпе яго можна і скасаваць. А дадаць ужо потым, калі раптам нехта з удзельнікаў запатрабуе гэты чацьверты ўзровень. Дадам яшчэ і нулявы ўзровень выключна для беларускай мовы. --Red_Winged_Duck 08:26, 27.10.2005 (UTC)
Я бачыў, што у некаторых вікі 4 ўзровень — гэта амаль як родная, ці нешта падобнае. Дарэчы, я бачу, што ў «вежу» ўлучаюцца ня толькі мовы, але й шмат чаго яшчэ (напр., гл. ro:Utilizator:AdiJapan), ці можам мы гэта мець/ці варта?. Яшчэ такое пытаньне: як пашырыць шаблён, каб ён мог утрымліваць болей элемэнтаў, скажам, 6? --Gabix 17:19, 17.03.2006 (UTC)
Каб пашырыць шаблон трэба пасля "babel-" паставіць лічбу вызначаючую колькасць неабходных элементаў, у Вашым выпадку "babel-6". А калі ў Вас 8 моў ці болей, тады трэба зрабіць новыя шаблоны "Babel-8", "Babel-9" і г.д. :) па прыкладзе Шаблён:Babel-7. --MaximLitvin 18:00, 17.03.2006 (UTC)
Чамусьці “6” не працавала, але цяпер у парадку. --Gabix 06:45, 20.03.2006 (UTC)
Пра 4 (5 ... N) узровень глядзіце самы першы камэнтар на гэтай старонцы.
На мой погляд, шаблёны (і катэгарызацыя) пра інтарэсы/погляды/захапленьні/асабістую інфармацыю ўдзельнікаў і ўдзельніц маюць сэнс толькі у вялікіх Вікіпэдыях. Дый заўсёды тое ж самае можна напісаць вольным тэкстам. Але калі хочацца зрабіць — рабіце, толькі гэта будзе трошкі не пра Бабілёнскую вежу :-)
EugeneZelenko 15:30, 18.03.2006 (UTC)

Стараангельская мова

[рэдагаваць крыніцу]

На колькі я ведаю яна - мёртвая, і не існуе льдзей для якіх яна родная, можа мае сэнс не ўводзіць шаблён ang-N? Да рэчы ў іншых баблілёнскіх вежах такога шаблёну не існуе. Jim 13:20, 25 верасьня 2007 (UTC)

На маю думку — таксама ня варта. Цікава, а як быць у выпадку Эспэранта, Іда, Інтэрлінгва? --EugeneZelenko 14:17, 25 верасьня 2007 (UTC)