Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Інтэрвікі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Думкі пра аптымізацыю інтэрвікяў

[рэдагаваць крыніцу]

Зараз
Зараз кожны артыкул на кожнай мове зьмяшчае спасылкі на кожны аналягічны іншамоўны артыкул. Пры стварэньні новага артыкула на мове, якой раней не было, патрэбна абнавіць усе ўжо існуючыя вэрсіі. Звычайна гэта робіцца робатам аналягічна, але.

Прапанова
Зрабіць цэнтралізаванае захоўваньне інтэрвікяў. Напрыклад, недзе ў commons завесьці старонку, якая будзе зьмяшчаць: UID (нейкі ўнікальны ідэнтыфікатар) і для кожнай мовы - код мовы, і назва адпаведнага артыкула (як зараз ёсьць на кожнай старонцы). А ў артыкулах замест цяперашняй сэкцыі зь пералікам усіх іншамоўных спасылак будзе толькі адзін радок, напрыклад:

[[interwiki:UID_артыкула]]

Генэратар html-ых старонак - рухавік вікі, які па запыце карыстальніка чытае тэкст з БД і стварае html, каторы адсылаецца кліенту, будзе дадаткова вычытваць сьпіс інтэрвікяў з commons па дадзенаму UID і дадаваць яго ў старонку.

Пры гэтым скарачаецца памер кожнага артыкула. Скарачаецца магчымасьць памылак. Ня будзе патрэбы абнаўляць кожную старонку пры зьяўленьні дадатковых моў. Ужо існуючыя артыкулы можна перафарматаваць пад новы фармат аўтаматычна - пры дапамозе тых самых робатаў. Ня ўсе адразу, але напрыклад пры першым рэдагаваньні.


Мяркую, што гэтая ідэя ўжо агучвалася недзе ў форумах распрацоўшчыкаў. (Напрыклад, гл. Interwiki: central repository feature suggestion на старонцы http://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia_talk:Interlanguage_links). Але ня бачу адказу, ці (не)магчыма гэта зрабіць, чаму, калі? Можа хто з нашых ведае? Пасьля НГ я паспрабую ўзьняць гэтае пытаньне ізноў у ангельскай вікі.

--ŹmiŁa 11:33, 24.12.2005 (UTC)

Я бачыў падобную прапанову. Але ня памятаю дзе :-(. На мой погляд варта пашукаць у meta: і архівах wikitech-l.
--EugeneZelenko 15:14, 24.12.2005 (UTC)