Абмеркаваньне:PHP
Выгляд
PHP-CLI
[рэдагаваць крыніцу]Між тым, PHP можна выкарыстоўваць як прыладу для выкананьня сцэнараў каманднага радку ці вырабляць GUI-праграмы. — ці можна растлумачыць, што тут маецца на ўвазе? Сцэнары каманднага радка — гэта размова пра кансольныя каманды Linux? Пра GUI-праграмы зусім нічога не зразумела... —zedlik 22:24, 27 кастрычніка 2009 (UTC)
- Ёсьць гэткая прылада, клічыцца php-cli — здаецца, PHP Command Line Interface (ці Interpreter, хяв, дакладна ня памятаю). выконваеш, напрыклад,
/usr/bin/php /home/user/script.php
і задавальняешся працы... :) Таксама ёсьць en:PHP-GTK — зь ягонай дапамогай можна ствараць графічныя інтэрфэйсы... Працаваць яны мусяць, здаецца, толькі на кліенцкім кампутары... як жа іначай. — Wizardist 00:13, 29 кастрычніка 2009 (UTC)- Дзякуй за тлумачэньне! Цяпер гэта больш зразумела. Я тады дадам гэтыя заўвагі таксама ў артыкул, бо пакуль гэта не зусім відавочна :) —zedlik 11:59, 29 кастрычніка 2009 (UTC)