Абмеркаваньне:Яўхімова
Выгляд
Раіса Аўчыньнікава сьцьвярджае, што правільная назва — Еўхімова. Таксама ў БКП-2005 маем правіла: «3. У першым складзе перад націскам е, ё ў спрадвечнабеларускіх словах пераходзяць у я (правіла “яканьня”): зе´лень – зяле´ніва, зялё´ны – зеляні´на – зеленава´ты; е´лка – ялі´нка; ё´лкі – ялчэ´ць; е´сьці – ясьце´; дзе´вяць – дзявя´ты – дзевяці´; дзе´сяць – дзяся´ты, пяцьдзяся´т – дзесятко´вы; сем – сямна´ццаць; во´сем – васямна´ццаць; лё´зы – лязо´; мё´д – мядо´вы – медаву´ха; ё´рмы – ярмо´; няпэ´ўны, бяззбро´йны». --Ліцьвін (гутаркі) 20:39, 19 верасьня 2018 (MSK)
- Ёсьць яшчэ пункт 8: «Каранёвае я пішацца нязьменна: вя́з – по́вязь – вяза́ць; ля́скат – ляско́ча – ляската́ць; ме́сячны – месяцо́вы; мя́ккі – вы́мякчыць – мякі́на – мяккава́ты; пя́ць – пяцё́ра; сьвя́та – сьвята́р – сьвятары́; ця́жка – цягні́к – цягаві́ты; я́дры – ядро́; я́р – яро́к; дзе́вяць, дзе́сяць, дзе́яньне, па́мяць, по́яс, ты́сяча; Вя́чка – Вячасла́ў, Я́раш – Ярасла́ў, Яку́б – Якубо́віч». --Red_Winged_Duck 22:01, 20 верасьня 2018 (MSK)
- Добра. Значыць будзем чакаць, можа зьявяцца іншыя меркаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 22:13, 20 верасьня 2018 (MSK)