Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Эрнэстас Галванаўскас

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці ў "Эрнэст Галваноўскі", а "Эрнэстас Ґалванаўскас" напісаць праз коску --Rasa 23:28, 20 лютага 2009 (UTC)

Таксама прапаную вызначыць агульную палітыку напісаньня прозьвішчаў летувісаў на -скі і -віч --Rasa 23:31, 20 лютага 2009 (UTC)
Так, летувісы не глядзяць на тое што ў прозьвішчах ужо ёсьць суфікс і дадаюць яшчэ свой. Але кожны выпадак трэба разглядаць асобна. Калі прозьвішча ў нас распаўсюджанае і яно яўна беларускага ці польскага паходжаньня, то трэба пісаць правільна. У астатніх выпадках трэба пісаць летувіскі варыянт прозьвішча. --Ліцьвін 23:57, 20 лютага 2009 (UTC)

На маю думку варта займацца дапасаваньнямі замежных прозьвішчаў/назваў да беларускіх варыянтаў толькі ў выпадках, калі яно стала ўжываецца ў беларускай мове альбо калі яно мае беларускае паходжаньне. —zedlik 02:08, 22 лютага 2009 (UTC)

Пра "беларускае" паходжаньне - гучна сказана. Хутчэй гаворку трэ' весьці пра славянскае паходжаньне. Гэтак Paulauskas мог утварыцца і ад польскага Pawłowski. І мне падаецца, што маем яго перадаваць як Паўлоўскі. Бо любы Паўлоўскі\Pawłowski ў летувіскай перадаецца як Paulauskas. Чаму тады ня можа быць адваротнае? --Rasa 12:19, 22 лютага 2009 (UTC)
Праблема больш шырокая. Калі Паўлаўскас утварыўся ад польскага Паўлоўскага, то згодны, лепей будзе перадаць як Паўлоўскі, але калі ён толькі мог утварыцца, але сьведчаньняў няма, то мяркую лепей будзе захоўваць арыгінальнае прозьвішча, бо яно напрыклад можа быць і летувіскім. Хаця гэта проста маё меркаваньне. Зь іншага боку, узяць напрыклад польскае прозьвішча Kowalska — як яго перадаваць? Кавальска ці Кавальская? А браты Вачоўскі? Магчыма ёсьць сэнс пакуль выкарыстоўваць найбольш пашыраны ў мове варыянт (маю на ўвазе вартыя даверу крыніцы), хаця вырашаць гэта пытаньне безумоўна варта. —zedlik 13:51, 23 лютага 2009 (UTC)
Кавальска ці Кавальская? У Народнай Волі Кавальска. --Ліцьвін 13:55, 23 лютага 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Эрнэстас Галванаўскас»

Пачаць абмеркаваньне