Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Штутгарт

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выява на спасылцы

[рэдагаваць крыніцу]

Dymitr, прашу зьмяніць выяву на горад удзельніка ЛЧ, бо пакуль стаіць мапа, якая стварае няслушнае ўражаньне ад ці то старонкі, ці то спасылкі. Я б і сам то зрабіў, але ня ўмею Hleb23 (гутаркі) 12:06, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Паправіў.--Artsiom91 (гутаркі) 15:32, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Вітаю. Наколькі разумею запыт быў наконт усплывальнага акна пры навядзеньні на артыкул гораду? У меня гэтак не працуе, магчыма ў наладах трэба далучыць функцыю, але здаецца спадар @Artsiom91 ужо выправіў. Dymitr 17:22, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
так, праўда, зь нямецкім горадам было выпраўлена, дзякуй датычнаму Artsiom91, але я пакідаў кольвек запытаў, пажадана то зрабіць і да астатніх гарадоў, калі ласка Hleb23 (гутаркі) 19:15, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Паспрабаваў зь іншымі гарадамі, але ня даў рады. Не зусім разумею, як яно з гэтымі выявамі працуе. Буду ўдзячны, калі спадар @Artsiom91 паспрабуе. Dymitr 19:49, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Для Панявежу, і ўвогуле з мапамі замест выяваў, выправіў. Што да гербаў і сьцягаў, то ня ўпэўнены, быццам яны горшыя за краявіды гораду, якія таксама не заўсёды пазнавальныя. Можна адключыць гербы і сьцягі ў якасьці выяваў для ўсіх старонак, але мяркую будзе занадта. Калі ж не адключаць, то выяву абірае аўтаматычна альгарытм, які, як разумею, бярэ з некалькіх першых выяваў тую, што мае найлепшую якасьць.--Artsiom91 (гутаркі) 19:55, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Вось так можна адключыць для асобных старонак.--Artsiom91 (гутаркі) 20:00, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
выдатна, вельмі ўдзячны!
што да краявідаў-гербаў, то тут праўда прастора для абмеркаваньняў, бо тады патрэбныя крытэры для дастатковай пазнавальнасьці, іначай надта суб'ектыўна выходзе. Але ў любым выпадку ну колькі звычайны чалавек гербаў ведае? ад 1 да 10? А колькі гарадоў.. так прынамсі прыгожыя фотачкі мясьцінаў буду прыцягваць да гораду, а герб не памацаеш, дастаткова, на маю думку, каб на старонцы быў, разам з сымбалямі іншымі, ля гістарычнага ці хоць якога іншага кантэксту Hleb23 (гутаркі) 19:38, 21 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]