Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Шаняўскі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У слове «Шаняўскі» націск на апошні склад. --Taravyvan Adijene 10:03, 29 чэрвеня 2009 (UTC)

Гэта ад чаго? --Ліцьвін 16:15, 29 чэрвеня 2009 (UTC)
Да выпраўленьняў у артыкуле пра Міколу Засіма і ўсіх іншых магчымых. --Taravyvan Adijene 16:16, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Дык гэта ж вы стварылі. Вы гаворыце, што ў слове «Шаняўскі» націск на апошні склад. Чаму? Як прыклады: Бараво́е — Бараўскі́, Кастрама́ — Кастрамскі́ і Сіня́ўка — Сіня́ўскі, Шані́ — Шаня́ўскі. Чаму Шаняўскі́? --Ліцьвін 16:46, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Абгрунтаваць не магу, але ўжываецца паўсюдна менавіта так, Шаняўскі́. Трэба неяк вызначыцца, якім варыянтам будзем карыстацца тут. --Taravyvan Adijene 17:20, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Я пашукаў як там у БКП-2005, яле нічога пра гэтае не знайшоў. Як я разумею, калі апошні склад пад націскам замяняецца на -скі, то націск пераходзіць на -скі, а калі да апошняга склада ці склада пад націскам дадаецца -скі, то націск застаецца там дзе і быў. Я бачу гэта так. Калі ніхто нічога не напіша, то пакуль хай так. --Ліцьвін 17:36, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Яшчэ ад колькасьці складоў можа залежаць. Датычна выкарыстаньня гэтай назвы, калі паставіць абодва прыметнікі ў родны склон, то будзе «шаняўскога» і «шаняўскага» адпаведна. Першы варынянт — 2 згадкі ў гугле пра сельсавет Пружанскага раёну і адна пра ФАП, другі варынянт — усё толькі пра прозьвішча, але ніводнай згадкі пра сельсавет. —zedlik 21:41, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Ну і яшчэ ў пэрыядычнай прэсе таксама "Шаняўскога". --Taravyvan Adijene 16:48, 1 ліпеня 2009 (UTC)
Дык ці варта выправіць? —zedlik 22:56, 5 ліпеня 2009 (UTC)
Калі лічыце патрэбным, то выпраўляеце. --Ліцьвін 23:43, 5 ліпеня 2009 (UTC)

Цікава, што ў Гарадах і вёсках Беларусі і http://maps.byШаняўскі. А вось у ЭГБ — Шанёўскі. Можа ўся блытаніна пайшла ад вёскі Шаняўцы. --Ліцьвін (гутаркі) 17:49, 4 чэрвеня 2012 (FET)