Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Хамянтоўскі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ня ведаю чаму, але ў АТУ БССР (т. 1, с. 363, т. 2, с. 255) і {{Літаратура/БССР. Адм.-тэр. падзел}} (1-е выд., с. 116) гэтая вёска згадваецца пад назвай Хомантово і адпаведна атрымліваем Хомантовский. Тое самае і ў ФКДАРБ. Пры гэтым у ВГАБ (т. 3, с. 337) гэтая вёска ўжо згадваецца пад назвай Хомонтовцы (Хомантовцы). І, сапраўды, у некаторых крыніцах гэтая вёска згадваецца як Хамантоўцы: Гродзенская праўда і Бераставiцкая газета. Пры гэтым у ВГАБ (т. 2, с. 330) гэтая вёска называецца як Хамянтоўцы. Менавіта такая назва сустракаецца і ў манаграфіі Анатоля Вялікага «Беларусь-Польшча ў XX стагоддзі. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955-1959 гг.». З улікам таго, што ў Беларусі і дагэтуль існуюць населеныя пункты менавіта з назвамі Хамянічы, Хамянкі, Хамянцы (сытуацыя з націскам тая самая), то хутчэй за ўсё менавіта варыянт Хамянтоўцы зьяўляецца найбольш слушным для беларускай мовы. Калі ніхто ня супраць, то я зьмяняю на Хамянтоўцы і Хамянтоўскі. --Ліцьвін (гутаркі) 12:57, 25 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]