Абмеркаваньне:Франсіска Франка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паводле БКП 21:67 і БКП 21:68 неяк неадназначна як ўсё ж такі трэба перадаваць імя FranciscoФрансыска ці Франсіска? Я ўсё ж такі мяркую, што трэба выкарыстоўваць варыянт Франсыска, бо тут частка ci не знаходзіцца ў фіналі. --Dymitr 13:16, 23 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

На Радыё Свабода ўжываюць менавіта форму Франсіска, але сустракаецца і форма Францыска. Дадатковыя прыклады ўжываньня апошняй формы. --Ліцьвін (гутаркі) 13:37, 23 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Але я ня вельмі разумею, якім чынам Франсіска дапасуецца да правілаў БКП. Тут больш падыходзіць БКП 21:67. Можа я нешта не заўважыў? --Dymitr 14:06, 23 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, сапраўды. Ды і неяк цяжка вымаўляецца форма Франсіска. Калі іншых меркаваньняў ня будзе, то можна пераносіць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:27, 23 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]