Абмеркаваньне:Флор Манцэвіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Добры дзень!

Не Фларыян, Флор. Не хачу сам умешвацца ў рэдагаванне гэтага артыкула, бо з'яўляюся ўнукам Ф.Манцэвіча. Таму ўношу гэта пакуль толькі на абмеркаванне. З падачы аўтара артыкула Кастуся Шыдлоўскага ў БЭ, т.10, майму дзеду замянілі імя з Флор на Фларыян. Усе без выключэння вядомыя мне крыніцы даюць імя Флор. І дакументы з Нацыянальнага Сходу ў Беластоку, і ўспаміны Генадзя Іванавіча Цітовіча, і Міхася Машары і іншыя. Напрыклад:

Памяць. Міёрскі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэд. Марціновіч В.У.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — С. 244. — 628 с.

Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94, 478, 480. — 592 с. — 75 000 экз.

Каханоўскі Г. А. Адчыніся, таямніца часу: гісторыка-літаратурныя нарысы. — Мн., 1984.

Партийное подполье в Белоруссии, 1941-1944: страницы воспоминаний. — Мн.: Беларусь, 1986. — С. 39. — 414 с.

Умрейко С. А., Залесский А. И., Кобринец П. Н. Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов. — Мн.: Выдавецтва БДУ імя Леніна, 1980. — С. 53. — 172 с.

Климов И. Ф., Граков Н. Партизаны Вилейщины. — Мн.: Беларусь, 1970. — С. 216. — 382 с.

Асабістыя дакументы Флора Данатавіча Манцэвіча, якія б перажылі вайну, мне, на жаль, невядомыя. Але жывы яшчэ яго сын, мой бацька, Барыс Флоравіч.

Разумею, што аргументацыі тут можа быць недастаткова, але здараюцца памылкі і ў энцыклапедыях. Дапускаю, што форма Фларыян з'явілася з нейкага польскага дакумента. Часам палякі паланізавалі імёны беларусаў. Мой дзед паходзіў з праваслаўнай сям'і, і імя Фларыян наўрад ці давалі яму пры хрышчэнні ў праваслаўнай царкве. Хачу парады. І выпраўлення гэтай памылкі. Хто дапаможа? Дзякуй!

З павагай, Аляксандр Манцэвіч, Вілейка. Скайп: Alies_Mancewicz