Абмеркаваньне:Уручча
Выгляд
Я так мяркую, што Ўручча - гэта не раён, а якраз-такі мікрараён, як і Чыжоўка, Серабранка, Зялёны Луг, Усход, Малінаўка, Сухарава, Кунцаўшчына і т.п. А раёны Менску - гэта:
- Цэнтральны
- Савецкі
- Першамайскі
- Партызанскі
- Кастрычніцкі
- Маскоўскі
- Фрунзэнскі
- Завадзкі
- Ленінскі
--JanMarozau 07:31, 13.12.2005 (UTC)
Неадназначнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную гэты артыкул перанесьці ва Уручча (мікрараён), таму што хто-небудзь можа памылкова спаслацца на станцыю мэтро. Wizardist 21:18, 27 лістапада 2009 (UTC)
- Я супраць. Асноўнае, першае значэньне - мікрараён. Назва станцыі мэтро пахадзіць менавіта ад назвы часткі гораду. Можна й Менск перанесьці пад Менск (сталіца Беларусі), таму што людзі шукаюць напрыклад МТЗ-РІПА, але гэта таксама не будзе сэнсоўнае. А спасылкі, калі будзе трэба, паправім. Bocianski 22:02, 27 лістапада 2009 (UTC)
- Згодны з папярэднім меркаваньнем. Тут прасочваецца пэўная герархія — спачатку быў мікрараён Уручча, і толькі потым зьявілася станцыя мэтро, названая ў гонар мікрараёну. Дарэчы, ёсьць яшчэ сквэр «Уручча», але гэта таксама другасная і, відавочна, менш ўжываная назва. --Казімер Ляхновіч 00:03, 28 лістапада 2009 (UTC)
- Стварыў Уручча (неадназначнасьць). --Red_Winged_Duck 14:05, 28 лістапада 2009 (UTC)