Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Трансьлітарацыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На маю думку вельмі спрэчныя факты на конт таго, што слова трансьлітэрацыя паходзіць ад расейскага транслитерация. Тое што канчатак у слове -цыя яшчэ нячога не значыць. У польскай мове слова пішацца як transliteracja, і не таму што ў расейскай амаль так жа, а таму што гэта своеасаблівасьць славянскіх моваў перадаваньня лацінізмаў. Паглядзіце яшчэ на славенскі, сэрбскі, баўгарскі, чэскі й іншыя варыянты. --Dymitr 15:05, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Можа гаворка вядзецца пра тое, што лексэма прыйшла праз расейскую мову, якая ў сваю чаргу запазычала яе зь італьянскага варыянту лацінскага арыгіналу? --Jauhienij 15:23, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Менавіта так. Гэта прыклад таго, як утвараецца навуковая лексіка сродкам транскрыпцыі, а крыніца дадзена для агульнай тэорыі. Ці мусім мы браць з артыкула таксама прыклады? Serge Gorlaw

Чаму прыйшла з расейскай мовы? А баўгарскі, чэскі, польскі, сэрбскі варыянты таксама паўсталі з расейскага варыянту? Сумнёўна. Гэта — асаблівасьць пазычаньня славянскіх моваў, ня бачу сувязі з расейскім варыянтам, і на маю думку гэта прасачыць немагчыма, таму прыклад лічу няўдалым. --Dymitr 16:04, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
На мой погляд пасярэдніцтва расейскай мовы відавочнае, бо нават цяпер дзе-нідзе па сеціве можна знайсьці варыянт «трансьлітэрацыя» (нават у слоўніку [1]), што зьяўялецца трансьлітарацыяй з расейскага адпаведніку. Не ўзгадаю дакладна дзе, але ў 11-м нумары АРХЭ пра беларускую тэрміналёгію адзначаецца пра тое, што крыніцай тэрмінаў для Інбелкульту былі ў першую чаргу расейскія лексыграфічныя выданьні, празь якія ўжо пасьля прасочваліся першаарыгіналы. --Jauhienij 16:14, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Справа у тым, што напісаньне слова "трансьлітарацыя" усё роўна застаецца транскрыпцыяй, зь якой бы мовы не была тая транскрыпцыя. Магчыма дадаць сюды і польскую мову перш за ўсё, і украінскую, але гэтае пытаньне - зусім не прынцыповае, і факт застаецца фактам: Трансьлітарацыя, як мэтад словаутварэньня у беларускай пісьменнай культуры адсутнічае, а дакладней, ён быў цалкам скасаваны.Serge Gorlaw

Тады магчыма вас зацікавіць мэтады трансьлітарацыі, якія падае Беларускія клясычны правапіс? (глядзіце ніжэйшыя главы) --Jauhienij 16:29, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Тады трэба ўяўна ўказваць пра Інбелкульт, а не пісаць абстрактна. Тое, што можна знайсьці памылковыя варыянты яшчэ нічога не значыць. І яшчэ, фразу Напрыклад, напісаньне слова «трансьлітарацыя» зьяўляецца транскрыпцыяй расейскага слова «транслитерация», можна замяніць на Напрыклад, напісаньне слова «трансьлітарацыя» зьяўляецца транскрыпцыяй лацінскага слова «translitteratio» й гэты факт таксама будзе глядзецца як слушны. Таму трэба наогул фразу скасаваць, каб не было супярэчлівасьці. --Dymitr 16:33, 9 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]