Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Траецкае прадмесьце

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Траецкае прадмесьце (са старонкі рэцэнзаваньня)

[рэдагаваць крыніцу]

Мой першы грунтоўны артыкул, зьбіраў інфармацыю з самых разнастайных крыніцаў... Але, магчыма, чагосьці не хапае або штосьці бракуе. Панове, вельмі спадзяюся на вашую дапамогу і камэнтары! --Казімер Ляхновіч 01:43, 2 студзеня 2009 (UTC)

Мэгаафігенны артыкул! Мяркую, пасьля рэцэнзаваньня варта адназначва высоўваць на выбраныя. Увогуле, дзякуй за шэраг артыкулаў пра гісторыю Менску — вельмі цікава!
Зараз па тэксьце. Крыху падправіў, але вось што яшчэ засталося:
  • расейскія ўлады скасавалі кляштар марыявітак — магчыма, лепей будзе зачынілі ці што-небудзь падобнае па сэнсе замест скасавалі.
  • (р-н совр. глей. Я. Купалы) — думаю, варта перакласьці на беларускую, але ў мяне затык з словам глей.. Можа хто ведае, што яно азначае?
  • Напрыклад, найстаражытнейшая вуліца, якая праходзіла ўздоўж Сьвіслачы, паміж Сувораўскай вучэльняй і гасьцініцай «Беларусь» — магчыма, найстаражытнейшую тут варта замяніць на што-небудзь больш нэўтральнае па часе, напрыклад, адна з самых старых (самая старая) вуліц Менску, бо так і да першабытных часоў дакапацца можна :) А ўвогуле там паміж вучэльняй і гатэлем дастаткова вялікая адлегласьць, можа можна неяк абмежаваць вуліцу якім меншым інтэрвалам?
Ну і па ідэях. На маю думку, было б вельмі добра зрабіць асобны пункт пра гістарычную значнасьць сучаснага Траецкага прадмесьця. У тэксьце згадана ў пэўных месцах і пра рэстаўрацыю і пра адноўленыя будынкі, але яўны абзац пра тое, што практычна ўсё там адноўленае і не зьяўляецца аўтэнтычным, быў бы вельмі дарэчы.
zedlik 13:50, 2 студзеня 2009 (UTC)
Шчыры дзякуй за добрую характарыстыку і дапамогу! :)
Наконт расейскія ўлады скасавалі кляштар марыявітак: гэтак ("кляштар скасаваны") было напісана ў даведніку Каталіцкія храмы Беларусі. Але, сапраўды, па сэнсе неяк не пасуе, зьмяніў на "прыпынілі дзейнасьць кляштару". Напэўна. так будзе лепш.
Зь перакладам (р-н совр. глей. Я. Купалы) — гэта мая памылка: для зручнасьці закінуў тую частку тэксту ў Белазар, а ў працэсе "прычосваньня"-перапісваньня проста не заўважыў. Дарэчы, тут яшчэ напляставалася апіска ў арыгінальным артыкуле (ил. замест ул.), якую Белазар пераклаў як "глей"=)
Цалкам згодны з "адна з самым старых вуліц", выправіў. Але неяк абмяжоўваць гэтую вуліцу, пэўна, ня варта, бо такую яе даўжыню вызначыў гісторык-дасьледнік Р. Баравы. Да таго ж, па мапам 1898 або 1903 року можна пераканацца, што тая вуліца была нават даўжэйшай — пачыналася прыкладна ад таго месца, дзе зараз стаіць Опэрны тэатар і сканчалася ў раёне царквы Марыі Магдалены.
Што датычыцца рэстаўрацыі самога прадмесьця, то тут даволі цяжка знайсьці больш-менш дасьведчаную і галоўнае — грунтоўную яе ацэнку. Так, напрыклад, некаторыя дасьледчыкі крытыкуюць той факт, што будынкі пакрылі дахоўкай, а іншыя наадварот спасылаюцца на тое, што ўва ўсіх апісаньнях Менску пачатку ХІХ ст. згадваюцца менавіта камяніцы з чарапічнымі дахамі. Яшчэ некаторыя гісторыкі пішуць пра, маўляў, наданьне будынкам рысаў заходнеэўрапейскай архітэктуры, але ж варта згадаць, што архітэктуры Беларусі ў пачатку ХІХ яшчэ разьвівалася ў агульнаэўрапейскім кантэксьце і большасьць тагачасных архітэктараў альбо паходзілі з заходняй Эўропы, альбо навучаліся ў тамтэйшых унівэрсытэтах. Вось і паўстае пытаньне, хто ж мае рацыю? Але пэўныя хібы, сапраўды, варта адзначыць, што я зараз і зрабіў. ІМХО для асобнага разьдзелу пра каштоўнасьць забудовы пакуль вельмі бракуе кампэтэнтнай інфармацыі і я, шчыра кажучы, ня ведаю, ці атрымаецца знайсьці што-небудзь яшчэ... --Казімер Ляхновіч 18:05, 2 студзеня 2009 (UTC)
Ага, ну зразумела. Пра аўтэнтычнасьць я таксама чытаў шмат рознай драбязы, але нічога грунтоўнага, то і падумаў, што можа сярод такой колькасьці згаданых крыніц сустракаліся якія ацэнкі гэтага, пра якія можна было б згадаць. Але калі не, дык і пытаньне здымаецца. Думаю, калі такія ацэнкі зьявяцца, то не праблема іх будзе дадаць пазьней.
Пра вуліцу ўздоўж Сьвіслачы — я зразумеў, у чым справа. Убачыўшы выраз «паміж вучэльняй і гасьцініцай» у мяне адразу ўзьнікла ўяўленьне, што яна праходзіла гэтую адлегласьць не ўздоўж, а ўпоперак, на што ў значнай ступені паўплываў прыназоўнік «паміж». Напэўна, гэты сказ будзе лепей перабудаваць наступным чынам: Напрыклад, старадаўняя вуліца, якая праходзіла ўздоўж Сьвіслачы і пачыналася каля сучаснага будынку Сувораўскай вучэльні, а скончвалася каля сучаснай гасьцініцы «Беларусь» ну і далей па тэксьце
Вось па маіх заўвагах здаецца і ўсё :)
zedlik 02:25, 4 студзеня 2009 (UTC)
Добра) --Казімер Ляхновіч 15:21, 4 студзеня 2009 (UTC)
Далучаюся да меркаваньня zedlik, што артыкул варта потым будзе высоўваць на выбраныя.
Мяркую, што цікава было бы дадаць пра рэстаўрацыю ў 1980-х і (калі не памыляюся) раскопкі. Магчыма трэба будзе зазірнуць у газэты і часопісы тых гадоў альбо ў навуковыя манаграфіі.
EugeneZelenko 16:05, 2 студзеня 2009 (UTC)
На жаль, у кнігах, якія я маю, практычна няма згадак пра матэрыялы раскопак у Траецкім прадмесьці (ці пра манаграфіі, прысьвечаныя іх аналізу) --Казімер Ляхновіч 18:38, 2 студзеня 2009 (UTC)

Магазын неяк рэжа слых. Можа крама? --Ліцьвін 23:05, 2 студзеня 2009 (UTC)

Згодны. --Казімер Ляхновіч 11:25, 3 студзеня 2009 (UTC)