Абмеркаваньне:Сіена
Выгляд
Прапаную перанесьці артыкул — Сена, у адваротным выпадку трэба будзе пісаць Віена і г.д. --Ліцьвін 13:52, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Ня вельмі добры прыклад зь венай, бо слова Вена існуе ў беларускай мове (ёсьць у слоўніках), а Сіены/Сены няма, таму яна мусіць пісацца так, як вымаўляецца ў італійсай мове. Да таго ж італійская і нямецкая — розныя мовы, праводзіць такія паралелі не зусім правільна. —zedlik 14:32, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Так яны кажуць Сіена? Я думаў іе — е, а е — э. Ня так? --Ліцьвін 14:48, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Не, я ня ведаю, як яны кажуць, гэта трэба да знаўцаў італійскай зьвяртацца, бо могуць быць свае асаблівасьці (напрыклад, у той жа нямецкай ie чытаецца як доўгае і), і нават можа быць такое, што гэтая канкрэтная назва вамыўляецца не па правілах. То бок, калі па італійску назва чытаецца як Сена, то варта пераносіць, калі як Сіена, то варта пакінуць, але як трэба насамрэч, я ня ведаю, бо крыніц не знайшоў. Я зыходзіў зь меркаваньня, што калі нехта стварыў пад такой назвай, можа ў яго былі на тое падставы. —zedlik 15:01, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Так, трэба будзе спытаць у знаўцаў. --Ліцьвін 15:06, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Спадарства, няёмка прэзэнтаваць сябе як знаўцу, але ў італьянскай мове іе чытаецца як іе. Зь Венай ніякай аналёгіі быць ня можа, бо, як ужо было слушна заўважана, гэта з розных моваў з рознымі правіламі правапісу і вымаўленьня.--Vojt V 19:35, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Добра. --Ліцьвін 19:46, 24 студзеня 2009 (UTC)

Назва
[рэдагаваць крыніцу]Шаноўнае спадарства, цікавіць наступная рэч:
- Існуе правіла БКП 18:51 паводле якога «Пры асваеньні пазычаньняў паміж галоснымі ўзьнікае ўстаўны [й] (на пісьме рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і)». Тамака жа прыводзяцца прыклады Ліён, Сіён, Фіёль. Мяркую, што і слова Сіена паводле такога прынцыпу засвоенае, бо яно дакладна ў БКП ёсьць у заўвазе 62.
- Таксама існуе наступнае правіла БКП 16:43 паводле якога «Разьдзяляльны мяккі знак пішацца пасьля мяккіх з, с, л, н перад е, ё, ю, я ды націскным і, якія абазначаюць два гукі ([йэ], [йо], [йу], [йа], [йі])». Прыклады: Лё Карбюзье, Сьера-Леонэ, Сью, Бэлью, Мальер, Ньютан, Ньяса.
Дык вось што цікавіць: Сіён ці Сіена, як здаецца, вымаўляецца гэтак жа сама як і Сьера-Леонэ, то бок пасьля мяккага сь гука і не чуваць, але асваеньне рознае. Як можна зразумець у якім выпадку якое правіла ўжываць? --Dymitr 10:36, 2 жніўня 2023 (+03)