Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сяргей Падсасонны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Магчыма значнасьць асобы павінна быць даведзена праз журналісцккую працу, а тое атрымліваецца даволі тэндэнцыйны артыкул са спрэчнымі фармулёўкамі.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:09, 11 сьнежня 2013 (FET)

Значнасьць узнікае з-за таго, што ён галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку ў тэлебачэньні, вядучы адной з буйных тэлепраграмаў. Разтлумачце калі ласка, што значыць, што артыкул тэндэнцыйны і дзе спрэчныя фармулёўкі. Bladyniec (гутаркі) 16:31, 11 сьнежня 2013 (FET)
Тэндэнцыйны, бо прасочваецца тэндэнцыя да акцэнтацыі на гомасэкуальнасьці Падсасоннага (рэкляма ЛГБТ), замест ягонай журналісцкай дзейнасьці. Спрэчныя фармулёўкі - гэта ўвесь пункт Погляды і ацэнкі, які зьяўляецца не каштоўным для энцыкляпэдыі неаўтарэтэтным асабістым пунткам гледжаньня чалавека на тэрарыстычны акт у менскім мэтро. + Яго «лечылі», паводле яго словаў, з дапамогай вітаміна С (не нэўтральная фармулёўка, запісаная са слоў зацікаўленага боку, магчыма для таго каб зганьбіць другі бок), Паводле ягоных словаў, адзін з працоўнікаў КДБ чапаў яго за адзеньне і лаяўся матам (тое самае, не для энцыкляпэдыі), Яму здараецца «сакрэтна» наведваць сваю краіну (?, не выклікае даверу, падобна на журналісцкія прыкрасы). Увогуле жыцьцяпіс паводле інфармацыі ад самога чалавека завецца аўтабіяграфіяй і ў Вікіпэдыі не вітаецца.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:07, 12 сьнежня 2013 (FET)