Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сьпіс этнасаў паводле сем’яў і групаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я мяркую, што трэба даваць у альфабэтным парадку. — W.V.-S. 12:49, 10 Sep 2004 (UTC)

У межах групы - так. Дый групы таксама сартаваць у альфабэтным парадку. EugeneZelenko 14:27, 10 Sep 2004 (UTC)

А чаму "шкоты"? У сэнсе, адкуль такая назва? --AntonBryl 17:18, 22 Nov 2004 (UTC)

Літоўцы vs. летувісы

[рэдагаваць крыніцу]

Па-мойму, лепей не тварыць дадатковае блытаніны і ўжываць «літоўцы». З тэрмінам «ліцьвін», «літвін» і так ня зблытаеш, а «летувіс» — гэта ўсё адно што «інглішмэн» ці «дойч». AntonBryl 19:04, 25 ліпеня 2007 (UTC)

Ня згодзен! Якая блытаніна? Якія «інглішмэн» ці «дойч»? Тут чыстай вады Гісторыя! Па-расейску "літоўцы" або "літвіны" і па-беларуску "ліцьвіны" гістарычна пазначаюць адзін і той жа народ і гэта цяперашнія беларусы. Калі цяпер гэтыя паняцці падзяліць, то сапраўды пачнецца блытаніна. І тут неабходны кансенсус. Так і атрымалася, што цяперашні народ Летувы лепш і зваць летувісы, бо і ня было ў яго ніколі адзінага назову. Тамака жывуць жамойты й аўкштайты. Ну не гэтак жа іх зваць!?
І ніякай блытаніны. :) --Ліцьвін 00:38, 25 ліпеня 2007 (UTC)
А ці існавала наогул у беларускай мове менавіта слова "літовец", пакуль так ня сталі зваць той суседні народ? Літвіны, ліцьвіны - так, ужывалася. А літоўцы? AntonBryl 21:53, 25 ліпеня 2007 (UTC)
Літоўцамі нас клікалі расейцы. А мы іх клікалі маскалямі (маскавітамі). Але наша жа дзяржава зьвалася Вялікае Княства Літоўскае, і гарады Менск-Літоўск… Мова наша зьвалася літоўская (ліцьвінская)… гэта ж вытворныя слова літоўцы. Вядома гэтае слова існавала й выкарыстоўвалася! Што ў наступстве было й забароненае :( --Ліцьвін 02:07, 26 ліпеня 2007 (UTC)
А канкрэтныя прыклады можна? Мне здавалася, менавіта форма "літовец" нават і ў расейскай даволі новая, ці ня 19га стагодзьдзя. А пералічаныя словы - вытворныя ад "Літва" а не ад "літоўцы". (Дарэчы, са словам "ліцьвін" таксама ня ўсё так проста; але размова зараз не пра яго) AntonBryl 23:40, 25 ліпеня 2007 (UTC)
Наогул-то гэта не гістарычны форум. Але я адкажу тым што ў мяне ёсьць у распараджэньні.
“У тыя часы жыхароў Літоўскай дзяржавы называлі літоўцамі, але па меры змяншэння тэрыторыі, змянялася і паняцце “літоўца”. Аднак у свядомасці шырокіх слаёў насельніцтва яшчэ доўга існавала гэтая назва, напр. не толькі жыхароў Полацка, Віцебска, Магілева, Кіева, але і жыхароў Смаленска называлі “літоўцамі”. На поўначы і на ўсходзе ўжываўся тэрмін литовцы, на паўднёвым захадзе, асабліва на захад ад р. Горынь – литвины або литваки. Водгукі гэтае назвы існавалі доўга, а дзе-нідзе нават і да нашых дзён. У Расеі ў XVIII ст. литвин значыў не толькі “літовец”, але і “беларус”, а для А. Пушкіна, нават “паляк”. На ўсходняй Украіне (напр. ля Паўтавы) “ліцвінамі” называлі жыхароў, якія жылі ўздоўж Дзісны і гаварылі па-беларуску. А. Непакупны ў 1967 г. запісаў у Шэйпічах (Пружанскі р-н, Берасцейская вобл.) цверджанне людзей, што “ліцвіны” насяляюць раёны Ваўкавыска, Слоніма, Баранавічаў, Горадні (Непокупный А. П. Балто-северословянские язьковне связи. Киев, 1976, с. 154).”
Крыніца
А таксама пачытайце вось гэта
А за больш паглыбленай інфармацыяй, думаю трэба звяртацца не да мяне, а сюды. Спытаеце й вам адкажуць.
Але факт застаецца фактам. Назваць жыхароў Летувы "літоўцамі" язык не паверніцца. --Ліцьвін 15:55, 26 ліпеня 2007 (UTC)