Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сьвятаслаў Мсьціслававіч Смаленскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мелася на ўвазе ўвогуле ня месца на якім сядзяць князі, а менавіта пасада - сукупнасьць абавязкаў і правоў. --MaximLitvin 06:15, 8.жніўня.2006 (UTC)

"Пасад" - гэта ня проста месца на якім сядзіць князь. гэта сукупнасьць ягоных абавязкаў і правоў таксама. Паспрабуйце перакласьці "полацкую пасаду заняў..." на расейскую, (нічога благога, проста, на жаль, гэта для большасьці з нас верны спосаб адчуць розьніцу). Гэтае слова туды не пасуе. У дачыненьні да княства/караляваньня/цараваньня слова "пасада" не ўжываецца. Хіба што вельмі вобразна. Але ж гэта і не мастацкі тэкст. Як альтэрнатыву магу прапанаваць "сталец". --Vojt V 07:12, 8.жніўня.2006 (UTC)
Мо і так, але ёсьць такі геральдычны выраз "Гаспадар на пасадзе" для апісаньня выявы гаспадара сядзячага на стальцы. Магчыма, што гэта нейкі памылковы наватвор (? нова-/нава-) - ня ведаю. Адзінае, што мяне непакоіць, каб ня блытаць з пасадам - часткай тэрыторыі горада. Акрамя "стальца" што-небудзь яшчэ ёсьць? --MaximLitvin 08:12, 8.жніўня.2006 (UTC)
Не зусім разумею, у чым праблема: пасад - на пасадзе - м.р., адз.л., М.скл.
А нашто вам яшчэ, акрамя стальца? І так 2 сынонімы. Зірніце ў пашукавік, калі мне ня верыце - там процьма доказаў (з кантэкстамі) на карысьць пасаду.--Vojt V 13:54, 8.жніўня.2006 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Сьвятаслаў Мсьціслававіч Смаленскі»

Пачаць абмеркаваньне