Абмеркаваньне:Сутыкненьне двух зьнішчальнікаў пад Бярозай
Я тут крыху паглядзеў структуру катэгорыяў і проста атрымліваецца, што тэму гэтага артыкула лічыць авіякатастрофай было б не зусім слушна. Але тады трэба выпрацаваць структуру катэгорыяў. Я бачу 2 варыянты: альбо ўводзіць 2 паралельныя галіны катэгорыяў: авіякатастрофы і авіяцыйныя інцыдэнты, альбо перайменаваць катэгорыі ў авіякатастрофы ў катэгорыю, напрыклад, авіяцыйныя здарэньні. А для катастрофаў можна асобную катэгорыю завесьці. —zedlik 22:39, 22 красавіка 2010 (UTC)
- Я проста карыстаў гэтымі катэгорыямі, якія ўжо былі. Калі трэба ўдакладніць, я не супраць. Bocianski 16:39, 23 красавіка 2010 (UTC)
- Так, я разумею, зусім не хацеў ні ў чым папракаць. Проста калі ствараў катэгорыі на гэтую тэматыку, заўважыў, што ў нас тут пэўная блытаніна, таму проста выказаў меркаваньне. Пакуль я найбольш схіляюся да варыянту пераназваць авіякатастрофы ў авіяцыйныя здарэньні (з сэнсам як у ангельскай Вікіпэдыі — accidents and incidents), а для катастрофаў стварыць асобныя катэгорыі, ужо менш разгалінаваныя. Думаю так і зрабіць праз пару дзён, калі ня зьявіцца лепшых варыянтаў. —zedlik 16:54, 23 красавіка 2010 (UTC)
- Добра. Bocianski 17:00, 23 красавіка 2010 (UTC)

Дарэчы, магчыма трэба дадаць у назьве год 2010? Бо наколькі я ведаю, пад бярозаю ужо адбываіся іншыя аварыі й інцыдэнты. Яшчэ ў 50-60-я.. нават помнік-самалёт стаіць на пад'езьдзе да гораду...--Ruslan Raviaka 21:33, 23 красавіка 2010 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Сутыкненьне двух зьнішчальнікаў пад Бярозай»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Сутыкненьне двух зьнішчальнікаў пад Бярозай.