Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Стэк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікава! Але адразу некалькі дробных заўвагаў:

1) Стэк - гэта назва абстрактнага аб'екту, таму родны склон, як мне здаецца, павінен быць з канчаткам "-у". Перапаўненьне стэку. Рэалізацыя стэку. Прымяненьне стэку. Вяршыня стэку. і г.д.

2) Такое - "Таму па-беларуску можа варта называць гэтую структуру дадзеных - стос, а ня стэк" - лепей, ІМХО, выносіць на старонку абмеркаваньне. Мне асабіста, здаецца, што "стос" - гэта проста pile.

3-4) Пытаньні пра псэўдакод зьнятыя.

--Rydel 14:06, 6 Oct 2004 (UTC)

Я дадаў шаблон wikicode.

хачу спытаць, у якім стыле ствараць артыкулы пра такія аб'екты як мовы праграмаваньня, праграмы, апэрацыйныя сыстэмы і інш.:

  • назва артыкулу - па-беларуску (кірыліцай) і ў дужках - арыгінальная (звычайна ангельская) назва: мова праграмаваньня Лісп (Lisp).
  • назва артыкулу - у арыгінале (звычайна па-ангельску) і ў дужках - беларускі пераклад ці вымаўленьне (кірыліцай): мова праграмаваньня Lisp (Лісп).

--ŹmiŁa 14:05, 7 Oct 2004 (UTC)

Мне здаецца, што другі варыянт для ўласных назваў (гэтакіх, як мовы праграмаваньня) лепей. Вымаўленьне трэба толькі дзеля даведкі. --EugeneZelenko 14:36, 7 Oct 2004 (UTC)
Мо ўвогуле вымаўленьне павінна быць толькі у адпаведным артыкуле пра мову праграмаваньня? У іншых артыкулах дастаткова спасылкі на ангельскай? --EugeneZelenko 01:50, 8 Oct 2004 (UTC)

На пачатку артыкула быў сказ, які я выдаляю й выношу сюды, бо ён ёсьць пытаньнем, а не эцыкляпэдычнай часткай артыкула: "Таму па-беларуску можа варта называць гэтую структуру дадзеных - стос, а ня стэк?" Калі хто-небудзь жадае абмеркаваць - велкам. --The-verver (гутаркі) 18:13, 12 траўня 2012 (FET)