Абмеркаваньне:Стакгольм
Выгляд
Гэты артыкул уваходзіць у лік абраных артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 29 лютага 2012 году). |
Намінаваньне
[рэдагаваць крыніцу]Шаноўнае спадарства, прапаную абмеркаваць, ці варта намінаваць гэты артыкул ў абраныя. Я значна дапрацаваў гэты артыкул (але распачаў ня я). Перакладаў (у крыху сьціслай форме) са швэдзкага разьдзелу. Адначасова, дадаваў інфармацыю з дадатковых артыкулаў, на якія ў асноўным швэдзкім артыкуле (Стакгольм) прастаўлены спасылкі. Калі да зьместу, лічу яго (вельмі) дастатковым. Але, уяўляю сабе, тут могуць быць іншыя недахопы (напрыклад, артаграфія). З павагай --Lesnas ättling 19:08, 4 сьнежня 2011 (FET)
- Асабіста я вельмі скептычна стаўлюся да наданьня статусу абранага артыкулу, перакладзенаму зь іншага моўнага разьдзелу. Артыкул мусіць быць «напісаным для Вікіпэдыі, а не скапіяваным аднекуль». Што да намінаваньня ў добрыя, то, на маю думку, варта сьпярша папрацаваць над стылем і артаграфіяй. --Jauhienij 19:20, 4 сьнежня 2011 (FET)
- Вы, натуральна, маеце права быць скептыкам. Артыкул быў напісаны (швэдамі) менавіта для Вікіпэдыі, таму я, наадварот, лічу што пераклад — рэч зусім ня кепская. Наконт дапрацовак— у іх неабходнасьці я й сам ня маю сумненьняў: артаграфію паспрабую, канешне, выправіць сам, а вось наконт стылю не перашкодзіць калі б хто–небудзь мне дапамог.--Lesnas ättling 19:43, 4 сьнежня 2011 (FET)
- На маю думку, артыкул выглядае дастаткова грунтоўна і тэмы расрытыя добра. Артыкулаў такога ўзроўню ня так і шмат у Вікіпэдыі. Я яшчэ не прачытаў артыкул цалкам, але на маю думку ён варты быць намінаваным. Дарэчы, правіла «напісаным для Вікіпэдыі, а не скапіяваным аднекуль», як я разумею, тычыцца ў першую чаргу тэкстаў, імпартаваных у Вікіпэдыю з вонкавых крыніцаў (калі яны былі апублікаваныя пад сумяшчальнай ліцэнзіяй), і яно не абмяжоўвае пераклад артыкула з разьдзелаў на іншых мовах.
- Што тычыцца зьместу, я б прапанаваў таксама ў разьдзеле «Дыпляматычныя прадстаўніцтвы» згадаць пра амбасаду Беларусі ў Швэцыі (сайт, дыпляматычныя стасункі). —zedlik 15:55, 7 сьнежня 2011 (FET)
- Дзякуй за падтрымку. Пра амбасаду абавязкова дадам.--Lesnas ättling 21:25, 7 сьнежня 2011 (FET)
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]Адразу дзьве заўвагі:
- зьвесткі пра насельніцтва пададзеныя ў прэамбуле, на маю думку, варта зьмясьціць у адпаведным разьдзеле Насельніцтва, а на іх месцы падаць больш агульную інфармацыю пра горад (гл. артыкул Браціслава);
- Хіба «Стакгольмская крывавая лазьня» гэта не памылка? напэўна мусіць быць «разьня»?
--Jauhienij 21:05, 4 сьнежня 2011 (FET)
- Дзякуй за заўвагі. Наконт першай: абавязкова выпраўлю, калі будзе час (ужо ня сёньня). Наконт другой: гэта не памылка. Па–расейску "Кровавая баня" (ад швэдзкага "Stockholms blodbad").--Lesnas ättling 21:47, 4 сьнежня 2011 (FET)
- Крыху адрэдагаваў прэамбулу. --Jauhienij 23:05, 5 сьнежня 2011 (FET)
- Дзякуй. Са свайго боку, працягваю выпраўляць дробныя памылкі.--Lesnas ättling 22:52, 6 сьнежня 2011 (FET)
- Крыху адрэдагаваў прэамбулу. --Jauhienij 23:05, 5 сьнежня 2011 (FET)