Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Следствие вели…

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа лепей будзе "Сьледзтва вяді..." --Jim 10:00, 2 чэрвеня 2009 (UTC)

Нешта ня тое з назвай. Калі назва перадачы па-расейску, навошта яе перакладаць на беларускую? —zedlik 14:10, 2 чэрвеня 2009 (UTC)

Я згодны, калі перадача на расейскім ТБ, мае назву толькі на расейскай мове, навошта перакладаць? --Jim 14:45, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Так, менавіта. Добра, атрымліваецца, ні ў кога больш пярэчаньняў наконт пераносу няма? —zedlik 22:11, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Як гэта мае назву толькі на расейскай мове? І што тады яшчэ не перакладаецца? --Ліцьвін 22:31, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Ну хіба існуе назва сэрыялу на іншых мовах, апроч расейскай? Усе ўласныя назвы не перакладаюцца. Не перакладаецца назва газэты «New York Times», не перакладаецца назвы апэрацыйнай сыстэмы «Windows», не перакладаюцца назвы песень Білана, не перакладаюцца назвы перадачаў. —zedlik 22:42, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Добра, я ня супраць пераносу. Беларуская назва як перанакіраваньне. --Ліцьвін 22:56, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Так, пра перанакіраваньне я пісаў тут. —zedlik 22:59, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Дарэчы, а фільмы мы яшчэ перакладаем? --Ліцьвін 23:09, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Фільмы — гэта асобная рэч, і тут, на мой погляд, трэба вырашаць, што зь імі рабіць, магчыма, паглядзець, як робяць у іншых Вікіпэдыях. Бо фільмы ў абсалютнай большасьці выпадкаў перакладаюцца мастацкім перакладам і прыводзяцца так, як яны выходзяць у пракаце, а ў гэтым выпадку перакладзеныя мастацкая назва фільма можа мець вельмі мала агульнага з арыгінальнай назвай. Напрыклад, я ўзяў першы фільм, які трапіўся пад руку: ru:Лучший друг (фильм) — так ён называецца ў расейскім пракаце, у арыгінале ж ён завецца абсалютна па-іншаму «The Next Best Thing» (у Расеі такой назвы, хутчэй за ўсё, ніхто і ня чуў). Улічваючы, што беларускамоўнага пракату няма як зьявы, пытаньне тут адкрытае з-за сваёй вузкай спэцыфікі. —zedlik 23:22, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Мяркую лепш браць за прыклад арыгінальную назву і ўжо яе перакладаць на беларускую мову. Асабіста я супраць перакладу назваў не расейскіх фільмаў з расейскай мовы і не перакладу арыгінальных назваў. --Ліцьвін 23:29, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Гэта натуральна, але самая вялікая праблема ў тым, што арыгінальныя назвы, калі яны адрозьніваюцца ад расейскай, тут нікому невядомыя. —zedlik 23:41, 2 чэрвеня 2009 (UTC)
Мяркую, што ў перакладах назваў можна арыентавацца на праграмы тэлебачаньня. Але на толькі на тыя выданьня, якія шырока вядомыя (і не толькі ў вузкіх колах :-). Інакш, сапраўды ніхто нічога ня знойдзе. --EugeneZelenko 13:37, 3 чэрвеня 2009 (UTC)