Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Скварка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Запыт на крыніцы

[рэдагаваць крыніцу]

Чакаю спасылак на аўтарытэтныя крыніцы, якія выносяць выраз «чарка і скварка» адасоблена і тлумачаць яго значэньне як сымбаль беларускага электарату. Спасылкі на Радыё Свабода не хапае нават на тое, каб прыбраць шаблён {{Неаб'ектыўна}}. Тым больш у згаданых артыкулах, інфармацыя пра выраз падаецца ў паўгумарыстычным стылі, а не энцыкляпэдычным азначэньнем. --Jauhienij 18:39, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Яшчэ раз нагадваю, што ў выпадку калі ня будзе дадзенае навуковага апісаньня выразу «чарка і скварка» як фразэалягізму, праз аўтарытэтныя крыніцы, а не журналістаў Радыё Свабода, недарэчная сэкцыя мусіць быць выдаленая. --Jauhienij 08:11, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Пакажыце мне існуючыя крыніцы, дзе б апісваліся і тлумачыліся нашыя фразэмы? Нажаль нармальных прац няма, а тое што ёсьць проста пералічвае сабраныя прыказкі, прымаўкі й выразы... А выраз «чарка і скварка» наогул адзін зь нямногіх сучасных, жывых беларускіх, якія выкарыстоўваюцца народам. На маю думку, паходзіць ён з рэклямы некалішніх выбараў «Выпьем па чараццы, зьямо па сквараццы». Таму, зразумела, навуковага тлумачэньня у цяперашні час нідзе не замацавана. Зараз рыхтую прыклады на яго з афіцыйных беларускіх выданьняў. --Ruslan Raviaka 09:43, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Jauhienij Яшчэ раз выдаліш — напішу на цябе скаргу — колькі часу павінна ня быць абмеркаваньня? Першы той допіс быў учора а 18:39, а сёньня а ранкам ты ўжо выдаляеш падзагалоўкі... Шмат хто не пасьпеў і пабачыць абмемяркоўваемага кавалку! --Ruslan Raviaka 09:48, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
На мой погляд, гэта вы павінны паказваць гэтыя крыніцы, калі прэтэндуеце на аб’ектыўнасьць у энкцыкляпэдычным праекце, а не асабістым блоге. --Jauhienij 09:51, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Ястварыў першы запіс у 16:39, 8 сьнежня 2010 (+0 UTC), таму ня трэба пра ранішнія загалоўкі. --Jauhienij 09:51, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
« Чакаю спасылак на аўтарытэтныя крыніцы, якія выносяць выраз «чарка і скварка» адасоблена і тлумачаць яго значэньне як сымбаль беларускага электарату. Спасылкі на Радыё Свабода не хапае нават на тое, каб прыбраць шаблён Неаб'ектыўна. Тым больш у згаданых артыкулах, інфармацыя пра выраз падаецца ў паўгумарыстычным стылі, а не энцыкляпэдычным азначэньнем. --Jauhienij 18:39, 8 сьнежня 2010 (EET) »

і вы думаеце гэтага часу хопіць на тое каб усім прыняць удзел у абмеркаваньні? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Raviaka Ruslan (гутаркі · унёсак09:54, 9 сьнежня 2010 (EET).[адказаць]

Дарэчы, нармалёвай практыкай у нашай Вікіпэдыі зьяўляецца абмеркаваньне цягам тыдня, а бывае так, што {{Неаб’ектыўна}} вісіць і значна даўжэй. --Taravyvan Adijene 09:53, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Тут выпадак дробны. Адзін палітычна заангажаваны сказ са спасылкамі на журналістаў Радыё свабода вынесены ў асобны разьдзел (ды яшчэ здаецца вамі). Гэта падобна цытаваньню недарэчнага анекдоту, але, канечне, давайце абмяркуем, да чго я і заклікаў двойчы аўтара арыгінальнага дасьледваньня :-) --Jauhienij 10:02, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
[1] --Taravyvan Adijene 10:17, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Мне складана зразумець, што вы маеце на ўвазе. Прапаную выказвацца аб'ектыўна. Можна паспрабаваць калектыўна вызначыць «значнасьць» прыведзеных спасылак на журналістаў Свабода --Jauhienij 10:20, 9 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
  • На маю думку, глупа адмаўляць энцыкляпэдычную значнасьць фразэалягізму «чарка і скварка» (хаця б праз частасьць згадак у мэдыях, у тых жа Ляпісаў у песьні «Ружовыя акуляры» і г.д.), як і тое, што ў наш час ён пераважна нясе нэгатыўнае адценьне і азначае людзей, для якіх найвышэйшымі зьяўляюцца матэрыяльныя, а не духоўныя патрэбы. Іншая рэч, як гэтая інфармацыя мусіць падавацца ў артыкуле і ці абавязкова тут згадваць Лукашэнку? --Казімер Ляхновіч 00:24, 10 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
    Мяркую таксама, што энцыкляпэдычная значнасьць прысутнічае, але сапраўды згадкі пра электарат былі ня вельмі аб’ектыўнымі. —zedlik 01:08, 10 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Яшчэ варта абмеркаваць месцазнаходжаньне выразу «чарка і скварка». Калі зьвестак для асобнага артыкулу не атрымоўваецца знайсьці, дык ці не слушней было б зьмясьціць гэты разьдзел у артыкуле «Чарка»? Ці можа ў абодвух? Альбо ў адным спасылку на другі хаця б? --Taravyvan Adijene 09:22, 10 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

У такіх выпадках звычайна такі тэкст у аднолькавым выглядзе (за выключэньнем рэдкіх выпадкаў «дапасаваньня» да кантэксту) устаўляецца ў кожны з артыкулаў. Як дарасьце да асобнага артыкула — то пакінуць невялікі аднолькавы ў абодвух артыкулах лід і дадаць шаблён {{Асноўны артыкул}}. (Хаця з дадаваньнем цытаты зь песьні, магчыма, ужо можна аформіць як і асобны артыкул). —zedlik 02:07, 12 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Якое дачыненьне да артыкулу Скварка мае выява «Чарка. На заднім фоне — закуска»? --Jauhienij 00:51, 12 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Мне таксама здаецца, што «закуска» не зусім пасуе да тэмы. Можа хто зробіць адпаведны здымак? :) —zedlik 02:07, 12 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Ёсьць і чарка, ёсьць і скварка. Але вось добрага фотаапарату няма. Гэта ж табе фікс на 135мм падабаецца ўсё болей і болей. :D Wizardist г 02:30, 12 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
У мяне няма ні першага, ні другога :( Сфоткай на тэлефон, а? :) —zedlik 02:49, 12 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Файл:Škvarki na patelni.JPG — выдатная ілюстрацыя скварак з рэальнага жыцьця, а ня тых, што дагэтуль былі ў Commons. Супэр, дзякуй! :) —zedlik 19:46, 12 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]