Абмеркаваньне:Сан-Люіс-Патосі (штат)
Выгляд
Старонку варта перанесьці ў «Сан-Люіс-Патосі»?
- Паводле слоўніка НН Луіс: slounik.org, таксама ў БКП ёсьць партугальскі аналяг: Луіш --Dymitr 14:43, 15 траўня 2011 (EEST).
- Слоўнік НН не зьяўляецца больш аўтарытэтнай крыніцай за БКП паводле ВП:Правапіс. Дадзены варыянт парушае правіла 55.1 б), бо гішпанская зьяўляецца заходнеэўрапейскай мовай, дзе няма апазыцыі паводле цьвёрдасьці/мяккасьці [л]. Што да вашых прыкладаў: 1) Луіс Армстранг — варыянт, які прыйшоў праз ангельскую, таму цьвёрда, як у слове Каламбія. 2) партугальская (як і румынская) мовы зьяўляецца выключэньнем з правіла перадачы заходнеэўрапейскага L нашым мяккім, што прапісана ў БКП 3) а вось Хорхе Луіс Борхес ізноў памылка. Старонку варта перанесьці. --Jauhienij 15:05, 15 траўня 2011 (EEST)