Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Самаабарона Літвы і Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што з улікам геаграфіі фармаваньняў і далейшага ўтварэньня Сярэдняй Літвы польская назва «Samoobrona na Litwie i Białorusi» мусіць перакладацца Самаабарона Літвы і Беларусі. --Казімер Ляхновіч 23:04, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Нагадвае хутчэй арыгінальнае дасьледваньне, як і Сярэдняя Літва. --Jauhienij 23:20, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Прынамсі гугл такога паняцьця, як «Самаабарона Летувы і Беларусі», ня ведае. --Казімер Ляхновіч 23:50, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Так, але ці ведае гугл «Самаабарону Літвы і Беларусі» ў публікацыях клясычным правапісам? Без больш-менш сталых крыніцаў ня варта разгойдваць назвы ў вытворных ад Літва/Летува артыкулах. --Jauhienij 00:08, 7 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Добра, няхай будзе як ёсьць. Можа, хто з дасьледнікаў зьверне ўвагу. --Казімер Ляхновіч 00:13, 7 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Ня супраць пераносу ў Самаабарона Літвы і Беларусі. Вільня, Менск, Гародня, Ліда, Шчучын, Эйшышкі, Ашмяны, Вялейка, Сьвір, Панявеж… --Taravyvan Adijene 00:15, 7 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Мяркую, з улікам адсутнасьці патрэбных крыніцаў вырашаць вам як аўтару артыкула. Проста пры наяўнасьці Сярэдняй Літвы і 1-й беларуска-літоўскай дывізіі такая назва выглядае не зусім пасьлядоўнай. Ну а калі ўсё ж заняцца «арыгінальным дасьледаваньнем», то прыведзеныя ў артыкуле мясьціны (Менск, Вільня, Ліда, Гародня, Шчучын, Сьвір, Вялейка, Ашмяны, Радунь, Эйшышкі), паводле тагачасных навукоўцаў, былі этнічна беларускімі, таму не зусім зразумела дзе там «Летува». Таксама зь цяперашняй назвай неяк не карэлюе той факт, што «Жалігоўскі і ягоныя паплечнікі называлі літоўцаў выключна „жмудзінамі“, проціпастаўляючы іх ліцьвінам і гістарычнай Літве». --Казімер Ляхновіч 00:38, 7 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]