Абмеркаваньне:Рэвалюцыя 1917 году ў Расеі
Назва артыкулу
[рэдагаваць крыніцу]А можа дадаць на гэтай старонцы {{Неадназначнасьць}}? --Taravyvan Adijene 16:10, 1 верасьня 2010 (UTC)
- Можа й варта было б. Назва выклікае недарэчнасьць -аб якой рэвалюцыі 1917 году ідзе гаворка - Лютаўскай ці Кастрычніцкай. Аднак, ён уваходзіць у сьпіс артыкулаў, якія павінны быць у кожнай Вікіпэдыі. Можа, проста хай будзе пад гэтай назвай. --Jauhen Litvin 16:50, 1 верасьня 2010 (UTC)
- Я думаю, варта пакінуць асобным артыкулам, бо як можна пабачыць у ангельскай Вікіпэдыі, матэрыялу нават на гэтую агульную тэму хапае. --Red_Winged_Duck 18:27, 1 верасьня 2010 (UTC)
У ангельскай Вікіпэдыі яны разгледзілі рэвалюцыю больш праз прынцып гістарычнасьці — апісвалі прычыны, бег і наступствы таго каляпсу, які закрануў Расею ў 1917 годзе. Для такога артыкулу патрэбна дужа вялікая тэарэтычная праца — асэнсаваць падзеі ў Расеі ў 1917 у агульным кантэксьце.--Jauhen Litvin 10:34, 2 верасьня 2010 (UTC)
- А магчыма, у заходняй гістарыяграфіі гэтыя дзьве рэвалюцыі проста разглядаюцца як ланцуг зьвязаных падзеяў. Гэта мы тут прывыклі падзяляць рэвалюцыі на «нячэсныя» і «бальшавіцкія». --Taravyvan Adijene 12:13, 2 верасьня 2010 (UTC)
Ёсьць і такі момант. Ім проста цяжка са свайго Захаду адрозьніць Лютаўскую ад Кастрычніцкай, хто там дзе прыходзіў і ўздымаў паўстаньні. Таму і далу агульную назву — Рэвалюцыя 1917 году, альбо проста Расейская рэвалюцыя. Дарэчы, заўважыў цікавую тэндэнцыю. У заходніх Вікіпэдыях (найперш, ангельскай і францускай) 1917 сапраўды разглядаецца як ланцуг падзей. У Вікіпэдыях на мовах краінаў былой Варшаўскай дамовы ці славянскіх мовах, звычайна, ідзе проста размежаваньне на Лютаўскую і Кастрычніцкую.--Jauhen Litvin 15:44, 2 верасьня 2010 (UTC)