Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Рычард Фарыньня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Варта пісаць Рычард Фарыньня згодна БКП-2005 (нажаль няма магчымасьці зараз даць спасылку) DKorybut 11:21, 21 траўня 2010 (UTC)

Так, у гішпанскай мове амаль заўсёды ñ мусіць транскрыбавацца як ньн. Гэта прынамсі калі зыходзіць з прынцыпу запазычаньня паводле вымаўленьня ў мове паходжаньня, выкарыстанага ў БКП. Wizardist г 14:52, 21 траўня 2010 (UTC)
Перанёс атыкул у Рычард Фарыньня DKorybut 07:27, 22 траўня 2010 (UTC)

Дайце перанакіраваньне і з "Фарыня", "Фарынья" (на выпадак, калі так будуць шукаць). Rasool 05:16, 24 траўня 2010 (UTC)

«журбе Мімі, ейнаму агаеньню і наваратнаму шлюбу» што значаць словы, выдзеленыя курсівам? --Jauhienij 19:12, 21 траўня 2010 (UTC)

агаеньне - т.б. яна ачуняла, палепшала пасьля журбы па змерлым мужы, трэба лепшае слова, шкада не даў рады дбайна перакласьці ангельскае recovery; гаіцца, выгаіцца = ачуняць пасьля хваробы, так казалі ў гутарковай мове яшчэ ў 19 ст. (М.Федароўскі); наваратны - тое што адбываецца яшчэ раз (дзіўна, што Вы ня ведаеце гэтага слова, чытайце Я.Станкевіча; "паўтараць" - маскалізм; ё: калі рабіць нешта зноўку - то рабіць/чыніць нешта наваратам/наваратна; калі казаць зноўку - то пераказваць);
па-расейску: "скорби Мими, её исцелению и повторному браку" (прысьвечана песьня) Rasool 05:16, 24 траўня 2010 (UTC)
Паспрабуйце перафармуляваць гэты сказ. Вікіпэдыя гэта не сховішча моўных гістарызмаў, тым больш, што гэтых слоў я не бачу ў слоўніках --Jauhienij 12:16, 24 траўня 2010 (UTC)
Перафармулюйце самі калі Вам так не падабаецца, мне да спадобы як ёсць. :) Rasool 07:59, 25 траўня 2010 (UTC)