Абмеркаваньне:Рымска-каталіцкія сьвятыя і благаслаўлёныя на Беларусі
Мяркую, варта перанесьці ў Рымска-каталіцкія сьвятыя й бласлаўлёныя на Беларусі паводле Абмеркаваньне:Грэка-каталіцкія сьвятыя й благаслаўлёныя на Беларусі. --Казімер Ляхновіч 18:29, 11 кастрычніка 2011 (FET)
Па-беларуску больш правільна БЛАСЛАВЁНЫЯ. І ўжо ніяк не "благаслаўлёныя"!
Таксама няправільна (бо не зусім карэктна гучыць): Рымска-каталіцкія сьвятыя й бласлаўлёныя НА Беларусі. Выходзіць, абрад беатыфікацыі ці кананізацыі адбываўся Ў (на тэрыторыі) Беларусі. Што ня ёсьць праўдай у выпадку большасьці сьвятых і блаславёных ЗЬ Беларусі. Гэты абрад у Каталіцкай Царкве часьцей за ўсё адбываецца на пл. сьв. Пятра ў Рыме. Таксама можа быць і іншае прачытаньне гэтага тэксту артыкула: маўляў, маецца на ўвазе пашырэньне культу рымска-каталіцкіх сьвятых і блаславёных (напр., сьв. Тэрэзы з Лізье, сьв. Францішка бласл. Яна Паўла) на тэрыторыі Беларусі. Пра карэктнае ўжываньне словаў "бласлаўлёны" і "блаславёны" я б сказаў так: Вернікі нясуць дадому галінкі вербаў, зёлкі і велікодныя стравы, бласлаўлёныя сьвятаром. Але: Падчас набажэнства вернікі ўшанавалі памяць блаславёных Царквы: Маці Тэрэзу з Калькуты і папу Яна Паўла II.
Таксама ня раіў бы злоўжываць злучнікам "й" замест "і" у назвах артыкулаў, у самім тэксьце - можа быць, але таксама - толькі там, дзе патрабуе гэтага правіла эўфаніі.
Таму трэба было б паўсюль выправіць: "Рымска-каталіцкія сьвятыя й бласлаўлёныя на Беларусі" на "Рымска-каталіцкія сьвятыя і блаславёныя зь Беларусі". --Ihar Baranouski 17:55, 12 кастрычніка 2011 (FET)
- Дзякуй за разгорнутае тлумачэньне. Падтрымліваю перанос у Рымска-каталіцкія сьвятыя і блаславёныя зь Беларусі. --Казімер Ляхновіч 18:30, 12 кастрычніка 2011 (FET)
- Таксама падрымліваю. --Jauhienij 18:40, 12 кастрычніка 2011 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Рымска-каталіцкія сьвятыя і благаслаўлёныя на Беларусі»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Рымска-каталіцкія сьвятыя і благаслаўлёныя на Беларусі.