Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Расьненскі сельсавет (Дрыбінскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сустракаецца і назва Расьнянскі сельсавет. Я зрабіў перанакіраваньне на Расьненскі сельсавет, а як лепш? --Ліцьвін 14:08, 12 лютага 2009 (UTC)

А адкуль увогуле сама форма Расьненскі? —zedlik 14:13, 12 лютага 2009 (UTC)
[1], [2]. Таксама пад такой назвай быў створаны сельсавет у Камянецкім раёне. Ра́сна, а як сельсавет: Ра́сьненскі ці Расьня́нскі? --Ліцьвін 14:21, 12 лютага 2009 (UTC)
Зразумела, спачатку ў мяне не атрымалася знайсьці. Чамусьці я схіляюся на бок Расьнянскага (Расьнянскі, Красьнянскі), але гэта слоўнікавае пытаньне. Калі высьветляцца якія падрабязнасьці, то дам ведаць. —zedlik 15:05, 12 лютага 2009 (UTC)
У РБС таксама няма. Карацей, назва пакуль пад пытаньнем. —zedlik 20:53, 12 лютага 2009 (UTC)
У БКП паміж словаўтварэньнем празь -ян- і словаўтварэньнем празь -ен- таксама ніякай карэляцыі, тобо Расна можа патрапіць у любую катэгорыю. —zedlik 21:01, 12 лютага 2009 (UTC)
БКП, 33, і): Карм|а – кармя́нскі, Кру́гл|ае – кругля́нскі, Наро́ўл|я – нараўля́нскі, Папе́рн|я – папярня́нскі, Зэ́льв|а – зэ́львенскі, Лё́зн|а – лё́зьненскі, На́рв|а – на́рвенскі, Сянн|о́ – се́ньненскі, Узд|а́ – у́зьдзенскі. Як я разумею, калі у́зьдзенскі (не пад націскам) — то празь е, калі узьдзя́нскі (няправільна, пад націскам) — то празь я. --Ліцьвін 21:16, 12 лютага 2009 (UTC)
Ну так, ад націску ўсё залежыць. Калі застаецца ў корані, то будзе суфікс -ен-, калі ссоўваецца на суфікс, то будзе -ан-, -ян-. Але слушнае месца націску толькі па слоўніку вызначыць можна. —zedlik 21:23, 12 лютага 2009 (UTC)
Атрымліваецца Ра́сна — ра́сьненскі, форма расьня́нскі няправільная. --Ліцьвін 21:36, 12 лютага 2009 (UTC)
Чаму? —zedlik 22:05, 12 лютага 2009 (UTC)
А што кажуць Расьня́нскі? --Ліцьвін 22:16, 12 лютага 2009 (UTC)
Калі слова Расьнянскі існуе, то вядома націск будзе на другі склад. —zedlik 22:30, 12 лютага 2009 (UTC)
Добра. --Ліцьвін 22:36, 12 лютага 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Расьненскі сельсавет (Дрыбінскі раён)»

Пачаць абмеркаваньне