Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Раняшняя малітва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прадузятасьць????

[рэдагаваць крыніцу]

Здаецца гэта грэка-каталіцкая малітва, хаця напісана, што агульна хрысьціянская. Здаецца ангельская вэрсія артыкула больш падобная да энцыкляпэдычнага артыкула, а наш - да старонкі з малітоўніка. Хацелася б бачыць нейкую гісторыю старэньня малітвы, развагі пра адрозьненьне малітваў розных канфэсый. Stary Jolup (гутаркі) 22:19, 7 верасьня 2022 (+03)[адказаць]

тут напісана, што гэта хрысьціанская малітва, агульна чы неагульна - мяркую, кожны вызначае сам. што тычыцца энцыкляпэдычнасьці - ня ставіў перад сабою мэты такой, калі ў вас ёсьць жаданьне дапоўніць, толькі вітаю. за адсутнасьцю іншага, альтэрнатыў, стваралася, менавіта як старонкі малітаўніка ў дадзеным разьдзеле хрысьціанскіх малітваў, ня больш, пры даданьні больш пасуючага ў гэны разьдзел, лічу, варта будзе стварыць новую катэгорыю пад, як вы напісалі, прадузятыя прыклады наяўных малітваў, або катэгорыю малітваў менавіта гэтага малітаўніка Hleb23 (гутаркі) 01:43, 8 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
То бок непісьменны назоў вас не зьдзівіў? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 08:09, 8 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
назоў як у малітаўніку, бязь зьменаў, каб арыентавацца тым, хто ўдумаў бы параўнаць артыкул ды арыгінальны тэкст было лягчэй знайсьці абедзьве часткі што там, што там Hleb23 (гутаркі) 17:46, 8 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
То вы пішаце пра літаратурны твор з такой назвай ці пра малітву ў цэлым як зьяву? У другім выпадку — адкажыце, ад якога слова ўтвораны ваш прыметнік? Раняць? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 20:45, 29 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
я пішу пра малітву ў цэлым, як зьяву, за адсутнасьцю іншых, але мая крыніца не зусім сучасная, так бы мовіць зь літаратурнага твора, таму ў падразьдзеле тэкст з крыніцы я прыводжу арыгінал, надалей актуалізую па сваіх здольнасьцях, прымаючы найбольш відавочныя русізмы, шматсэнсоўныя словы ў недарэчных месцах ды зусім застарэлыя нормы. назоў застаецца арыгінальным у любым выпадку для лепшай арыентацыі па крыніцы. прыметнік утвораны ад слова "раніца" Hleb23 (гутаркі) 16:02, 30 верасьня 2022 (+03)[адказаць]
Калі пішаце па-беларуску, а не зь непісьменных крыніцаў, якія ня могуць быць аўтарытэтнымі ў мовазнаўчым сэнсе, дык ад слова „раніца“ ня можаце ўтварыць прыметнік „раняшняя“. Спраўдзьце ў слоўніках. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 17:17, 1 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
прыняў вашую заўвагу, але вы мяне не пераканалі, бо мэта выкарыстаньня такой непісьменнай назвы абгрунтаваная не жаданьнем адпавядаць сучасным беларускім нормам, пры ўсім гэтым разумею ўсю непрыемную асаблівасьць такога кроку, таму як будзе ў мяне час, абавязкова дадам і буду дадаваць у наступныя падобныя артыкулы падразьдзел з правільным назовам ды абгрунтаваньнем чаму ён такі Hleb23 (гутаркі) 20:13, 1 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]