Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ражджаство Хрыстова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гэты назоў, нягледзячы ня ягоную нязграбнасьць, шырака ўжываецца ў Беларускай Праваслаўнай Царкве і зацьверджаны Беларускай Біблейскай камісіяй. Сама камісія гэтак абгрунтавала свой падыход:

"Адносна назваў рэлігійных сьвятаў, камісія лічыць мэтазгодным пакінуць традыцыйную славянскую назву, прыводзячы таксама і народную ў тых выпадках, калі яна адрозьніваецца ад славянскай Тым больш, што ў сучасных тэкстах адпаведныя назвы храмаў ужываюцца як Сьвята-Благавешчанскі, Сьвята-Праабражэнскі, Сьвята-Усьпенскі. Кіруючыся тым самым прынцыпам, з мноства варыянтаў дыялектычных формаў назвы Ражджаства Хрыстовага (Раство, Ражаство, Ражство, Руздво, Божае Нараджэньне, Каляды) была абрана адна, найбольш адпаведная традыцыйнай славянскай назве"

--Aliaks 19:35 5.верасьня.2006 (UTC)

Неяк дзіўна гэта. Незразумела, дзе яны ўзялі можа й дыялектычную, але форму Ражджаство – ад якога гэта слова яна ўтваваецца? Ражджаць? Раждзіць? Гэта ўжо ня сьмешна. І ніколі гэтая "назва" не была "традыцыйнаю". Чарговая спроба русіфікацыі беларускае мовы. :( --Bełamp 00:36, 6.верасьня.2006 (UTC)
Не скажу, каб мне гэта падабалася. Але за аснову ББК ўзяла царкоўна-славянскае слова "Рождество" (па рас. "рождение"). Відавочна, гэта зроблена таму, што мэтай ББК ёсьць выпрацоўа царкоўна-беларускай літургічнай мовы (гібрыда царкоўна-славянскай і беларускай). Добра гэта, ці кепска, але праваслаўныя будуць шукаць артыкул з назвай Ражджаство. Таму прынамсі перанакіраваньне будзе дарэчным. --Aliaks 15:24, 6.верасьня.2006 (UTC)