Абмеркаваньне:Прэйлюпэ
Выгляд
Транслітэрацыя назвы: як гучыць спалучэньне "льу"? Калі гэта "л'(мяккае)"+"у", дык па-беларуску гэта пішацца "лю". Ці я памыляюся? Здаецца, няма падставаў для такога напісаньня--Vojt V 08:16, 9 кастрычніка 2006 (UTC)
- Бадай, маеце рацыю. перакладаў у свой час наўпрост, не зважаючы на асаблівасьці беларускай літарацыі. Аднак, тут варта зацеміць правільнае латыскае вымаўленьне (быццам з двума націскнымі галоснымі - Прэ́йльу́пэ). Калі перапісаць бяз "ь", тады зьнікне й другі націск. Атрымаецца толькі Прэ́йлюпэ. Ну й няхай. Мо калі закіну ў вікіпэдыю аўдыёфайл :) --Kažemaks 10:51, 13 лютага 2007 (UTC)
- Мне здаецца, што ня мае сэнсу намагацца захаваць два націскі ў слове з адным коранем. Усё роўна ніхто б так па-беларуску не вымаўляў, у нас такога няма. Падобныя праблемы ў мяне ўзьнікаюць у сувязі зь пераданьнем чэскіх доўгіх галосных. Але думаю, важна ўсьвядоміць, што рэальна перанесьці на беларускую моўную глебу, а што не :)--Vojt V 11:42, 13 лютага 2007 (UTC)
- Але ж у гэтым слове як раз два карані (upe - рака). Плюс галосныя ў латыскай мове гучаць болей напеўна, чымся ў нашай, праз гэта яны заўсёды й вымаўляюцца выразьней, не глытаюцца. Так што праблема застаецца. Няхай хоць старонка гутарак паспрыяе ейнаму разьвязаньню.--Kažemaks 11:54, 13 лютага 2007 (UTC)
- Дзякуй за адэкватнае ўспрыняцьце. Для мяне таксама важна падняць праблему. Нават да галавы не прыйшло, што там 2 карані:). Але не зусім згодны з вымаўленьнем галосных. Наколькі я ведаю, у літаратурнай беларускай мове таксама няма рэдукцыі галосных (якаснай). Толькі амаль ніхто ня дбае пра гэта пад уплывам расейскага вымаўленьня:( А як, на вашую думку, можна разьвязаць гэтую праблему з націскамі? Інтуіцыя мне падказвае, што тут ня можа быць 2 націскі (у трохскладовым слове). Скажам, у словах "сельсавет" ці "хмарачос" - адзін націск, хоць яны і складаныя. А ў слове "добрасумленны" - два. Значыць, істотная і колькасьць складоў. Да таго ж другі (у дадзеным выпадку першы :)) націск - дапаможны, ён ня мае такой сілы, як асноўны.--Vojt V 17:44, 13 лютага 2007 (UTC)
- Але ж у гэтым слове як раз два карані (upe - рака). Плюс галосныя ў латыскай мове гучаць болей напеўна, чымся ў нашай, праз гэта яны заўсёды й вымаўляюцца выразьней, не глытаюцца. Так што праблема застаецца. Няхай хоць старонка гутарак паспрыяе ейнаму разьвязаньню.--Kažemaks 11:54, 13 лютага 2007 (UTC)
- Мне здаецца, што ня мае сэнсу намагацца захаваць два націскі ў слове з адным коранем. Усё роўна ніхто б так па-беларуску не вымаўляў, у нас такога няма. Падобныя праблемы ў мяне ўзьнікаюць у сувязі зь пераданьнем чэскіх доўгіх галосных. Але думаю, важна ўсьвядоміць, што рэальна перанесьці на беларускую моўную глебу, а што не :)--Vojt V 11:42, 13 лютага 2007 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Прэйлюпэ»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Прэйлюпэ.