Абмеркаваньне:Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)
Выгляд
Меркаваньні
[рэдагаваць крыніцу]А ў Беларусі толькі адзін мовазнаўца? Выглядае не нейтральна.--Чаховіч Уладзіслаў 17:25, 5 красавіка 2011 (EEST)
- Дадайце, калі ласка, меркаваньні іншых, каб было нэўтральна. У чым праблема? —zedlik 17:29, 5 красавіка 2011 (EEST)
- Калі вы ведаеце, дзе можна знайсьці іншыя лінгвістычныя аналізы «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», будзьце ласкавы, падзяліцеся. Асабіста я не знайшоў, канечне, можна дадаць дробныя выказваньні Лукашанца і Іўчынкава, але гэта не лінгвістычны аналіз, а хутчэй, палітычная рэвізія :) --Jauhienij 17:30, 5 красавіка 2011 (EEST)
- Ня блытайце нэўтральнасьць і аб'ектыўнасьць. Вось менавіта для аб'ектыўнасьці бракуе крыніцаў. Калі ёсьць іншыя меркаваньні, пацьверджаныя аўтарытэтнымі і правяральнымі крыніцамі, то ніякай праблемы дадаць іх туды няма. Што праўда, ці ёсьць яны? — Wizardist г +у 17:40, 5 красавіка 2011 (EEST)
Вікіпэдыя
[рэдагаваць крыніцу]Калі я правільна зразумеў, то згодна з правілам §3-3, у афіцыйным правапісе таксама трэба пісаць слова «Вікіпэдыя» празь літару э. Але калі слова ўтвараецца як і «энцыклапедыя», то правільна «Вікіпедыя». Мэта афіцыйнага правапісу — зрабіць так, каб ніхто ня ведаў як правільна. --Ліцьвін (гутаркі) 01:09, 12 жніўня 2018 (MSK)