Абмеркаваньне:Покрыўная сыстэма

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі пісаў артыкул натхнуўся на Беларуска-расейскі слоўнік Байкова-Некрашэвіча, дзе покровный перакладалася як акрыцьцёвы. Можа варта перанесьці артыкул у Акрыцьцёвая сыстэма

Супраць. Слова «покрыўны» пасуе больш, бо мае ясную сэмантыку. «Акрыцьцёвы» хіба як дадатковая назва са спасылкай на слоўнік, бо бяз слоўніка што гэта значыць можна зразумець толькі па інтэрвіках. Тым больш, прыярытэт спэцыялізаванага слоўніку фіз. тэрмінаў над агульным Байкова-Некрашэвіча відавочны. --Jauhienij 16:47, 5 верасьня 2010 (UTC)
Варта пашукаць нейкія сучасныя (пачынаючы з 1990-х) слоўнікі мэдычнае тэрміналёгіі, бо некаторыя найменьні тэрміналягічнае камісіі Інбелкульту былі ня надта няўдалымі і папросту не прыжыліся. Што праўда, зь іншага боку слоўнік фізычных тэрмінаў з "покрыўным" мае да мэдыцыны хіба што ўскоснае дачыненьні. --Казімер Ляхновіч 16:57, 5 верасьня 2010 (UTC)