Абмеркаваньне:Першамайск (Мікалаеўская вобласьць)
Первамайск ці Першамайск? --EugeneZelenko 14:02, 13 траўня 2008 (UTC)
- Калька з расейскай... Па-ўкраінску, афіцыйна, пішацца "Первомайськ"... Хоць ва ўкраінскай няма ні "Первага", ні "май". (Ёсьць "Перший" і "травень")... Сумна за нашу ўладу... Такіх "прыколаў" яшчэ шмат на карце Ўкраіны, нажаль... --Васіль Бабіч 14:35, 13 траўня 2008 (UTC)
- Як і ў нас:( Думаю, Першамайск. --Ліцьвін 15:11, 13 траўня 2008 (UTC)
На жаль, правільна менавіта "Первамайск", як, дарэчы, і "Южнаўкраінск". Калі самі ўкраінцы не перакладаюць назовы гэтых местаў, то й нам, пэўна, ня варта гэтае рабіць.
- А чаму не тады Пэрвамайск (Пэрвамайськ)? --EugeneZelenko 15:59, 13 траўня 2008 (UTC)
Перакалад геаграфічных назоваў - вельмі тонкая справа. Узяць хаця б той жа "ДнЕпрАпЯтроўСК": у тутэйшым сьпісе абласьцей яго пераклалі менавіта такім чынам, хаця з пункту гледжаньня фанэтыкі ўкраінскай мовы слушнейшым будзе "ДнІпрОпЭтровсЬк"...
- Пераклад перакладам. Але ёсьць фанэтыка беларускай мовы. Вось напрыклад у нас ёсьць вёска з назвай Першамайск, і горад на Ўкраіне з назвай Первомайськ. Як назву гэтага горада напісаць па-беларуску? Так як гэтыя назвы прышлі да нас з расейскай мовы (Первомайск), то мае сэнс па-беларуску ўсе такія назвы пісаць як Першамайск незалежна ад таго дзе гэтае селішча знаходзіцца (Расея, Украіна, Казахстан ці Беларусь). --Ліцьвін 16:41, 13 траўня 2008 (UTC)
Адпаведна, мястэчка "Жовтневе" вы прапануеце перакласьці як "Кастрычніцкае", а места "Южноукраїнськ" як "Паўднёваўкраінск"?
- Першае - не, другое - так. Прыклад: Южно-Сахалинск (па-расейску) і Паўднёва-Сахалінск (па-беларуску), так і на mts.by, Хартия'97, і белазар таксама так перакладае. --Ліцьвін 17:23, 13 траўня 2008 (UTC)
Але тое - горад расейскі і яго назова перакладаецца ў адпаведнасьці з афіцыйнай расейскамоўнай тапанімікай, а Первамайск - гэта места ўкраінскае. І, дарэчы, на афіцыйнай украінскамоўнай мапе сучаснай Украіны можна сустрэць як "Першотравенськ"/"Першотравневе", так і "Первомайськ"/"Первомайське" - і гэта будуць абсалютна розныя гарады й вёскі. Таму праз гэтае любы адвольны пераклад можа ўнесьці непатрэбную блытаніну. Да таго ж, як можна перакласьці на беларускую словазлучэньне, якое не існуе ўва ўкраінскай!? - толькі фанэтычна.
Перайменаваньне
[рэдагаваць крыніцу]Дзіўна, чаму ўкраінскія ўлады і дагэтуль не перайменавалі населены пункт. Як заўжды: пачалі і ня скончылі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:11, 3 кастрычніка 2018 (MSK)