Абмеркаваньне:Пераклады Бібліі на беларускую мову
1. "У 1995—1998 роках Уладзіслаў Чарняўскі перадаў рукапісы Антонію Бокуну, цяпер пастару пратэстанцкае царквы «Ян Прадвесьнік»" - не адпавядае рэчаіснасьці.
Вось словы д-ра Беларускага біблійнага таварыства Якава Патупчыка пра тое, як яны атрымалі гэты рукапіс:
"На пачатку гэтай справы нам вельмі дапамагаў Антоні Бокун з Царквы Яна Папярэдніка. Дзякуючы яму была зробленая першая спроба сустрэцца з айцом Чарняўскім. Затым дапамагаць пачаў айцец Андрэй Абламейка, член управы Біблейнага таварыства. Ён пазнаёміў нас зь візытатарам Грэка-Каталіцкай царквы айцом Сяргеям Гаекам. Пры сустрэчы айцец Гаек падтрымаў думку аб выданьні перакладу і дапамог у заключэньні выдавецкага дагавору паміж выдавецкім аддзелам таварыства і айцом Чарняўскім". Хто ня ведае: а. Чарняўскі і а. Гаек з аднаго ордэну - марыянаў, а як слушна кажа а. Буйніч і недарэчна Я. Патупчык, Антось Бокун быў тады ўсяго толькі маладым каталіцкім філолагам з моладзевай харызматычнай супольнасьці, дзейнасьці якой на пачатку спрыяў а. С. Гаек. Вось жа каталіцкі сьвятар перадаваў свой рукапіс ЗУСІМ НЕ ПРЫВАТНАЙ АСОБЕ ды і заслуга А. Бокуна на гэтай стадыі толькі ў тым, што ён знайшоў час зьезьдзіць за рукапісам. Гл. С. Абламейка. "Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Ўладыслава Чарняўскага?"
2. Якое дачыненьне да тэмы БЕЛАРУСКІХ перакладаў Бібліі мае ПОЛЬСКІ пераклад Бібліі Мікалаая Радзівіла Чорнага (Берасьцейскай Бібліі)?!--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:26, 25 красавіка 2012 (FET)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Пераклады Бібліі на беларускую мову»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Пераклады Бібліі на беларускую мову.