Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Пасека

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пасека ці пчальнік?

[рэдагаваць крыніцу]

Як правільна ru:Пасека перакладаецца на беларускую мову? Пасека ці пчальнік? У любым выпадку трэба будзе ствараць асноўны артыкул. Калі «пасека», то гэты артыкул перанясецца ў Пасека (неадназначнасьць); калі «пчальнік», то застанецца як ёсьць. --Ліцьвін 22:28, 6 жніўня 2009 (UTC)

Пчальнік. —zedlik 22:35, 6 жніўня 2009 (UTC)
Цікава, у слоўніку НН такога слова няма, а вось «пасека» ёсьць. --Ліцьвін 22:51, 6 жніўня 2009 (UTC)
Гэта вырубка лесу. РБС дае выключна «пчальнік». —zedlik 23:09, 6 жніўня 2009 (UTC)
Добра. Але гэта ніякая не высечка лесу, бо «па́сека». Ніколі ня чуў, каб мой дзед казаў «пчальнік», заўжды «пасека». Але хутчэй за ўсё гэта маскалізм. --Ліцьвін 23:17, 6 жніўня 2009 (UTC)
Адкрыйце любы слоўнік: пасека — вырубка (в лесу), у тым сэнсе, што высечаны лес. —zedlik 00:12, 7 жніўня 2009 (UTC)
ru:Пасекаспециально оборудованное место, где содержатся медоносные пчёлы. Дзед казаў, «ідзі на пасеку», і я ішоў дзе пчолы, і тамака не было ніякага высечанага лесу. Каля хаты была «пасека». Ды і які лес у Верасьніцы? У Верасьніцы, і каля яе, зроду лесу не было. --Ліцьвін 00:25, 7 жніўня 2009 (UTC)
Калі ваш дзед называў пчальнік словам «пасека», гэта не азначае, што яно ёсьць у беларускай літаратурнай мове. Беларускае «пасека» = расейскае «вырубка, лесосека». Расейскае «пасека» — беларускае «пчальнік». У беларускай і расейскай мове словы «пасека» існуюць і маюць розныя значэньні. —zedlik 00:30, 7 жніўня 2009 (UTC)
Добра. --Ліцьвін 00:34, 7 жніўня 2009 (UTC)
Цікава, што па-польску месца, дзе ўтрымоўваюцца меданосныя пчолы — пасека (pasieka). Bocianski 18:53, 7 жніўня 2009 (UTC)
Цікава :-) Але ў беларускай мове (наркамаўка і тарашкевіца) расейская «пасека» перакладаецца толькі як «пчальнік». --Ліцьвін 19:48, 7 жніўня 2009 (UTC)