Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Панна (знак задыяку)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А ці "Панна"? У большасьці крыніц ужываецца "Дзева", хоць і ня ведаю, ці слушна гэта. --Bełamp 23:33, 10 лістапада 2006 (UTC)

"Панна" падаецца слушным. Хаця савецкі варыянт "Дзева" варта прынамсі адзначыць--Czalex 23:37, 10 лістапада 2006 (UTC)
Во як яно! Так можа пан дакладней патлумачыць, чаму польскі варыянт [1] яму падаецца слушным, а "Дзева" адным росчыркам спагнана ў "савецкія варыянты", калі на памяць імгненна прыходзіць "Боская маці, прачыстая Дзева Марыя" (пер. Н. Арсенневай) (калі ўжо для Ваc РБС-94 падаецца "ўшчэнт зрусіфікаваным")? Ці мо ў АБС-06 "дзеля разнастайнасці" ўлучылі? Ці пан зноў прыняўся да вольнай творчасці [2], [3]? -- Anton Kazmyarchuk 12:10, 11 лістапада 2006 (UTC)
Таму што варыянт такі ж польскі, як славацкі, украінскі, чэскі - ці беларускі, прынамсі ўжываны ў побыце. Павінны быць абедзьве назвы. Не пераносьце артыкулы, пакуль дыскусія ня скончаная. Ці можа вам зваліць ужо на сваю наркамаўскую Вікіпедзію і там сябе паводзіць, як у вашага брата прынята?--Czalex 23:23, 11 лістапада 2006 (UTC)
Калі ласка, спадарства, не выдаляйце прыпіску Панна. Бо гэта - адзін з варыянтаў, які энцыкляпэдыя павінна ўлічваць. Ніхто ж не пакушаецца на вашу Дзеву... --Kažemaks 17:01, 12 лістапада 2006 (UTC)
Гэта не аргументацыя. Спачатку знайдзіце кніжку, выдадзеную тыражом большым за "х" (па крытэрыях значнасці, звярніцеся да sysop'а, каб той напісаў Вам гэту лічбу) асобнікаў, дзе ўзгадана задыякальнае сузор'е "Панна". Потым праверце, ці ўхвалена тая праца ІМ НАН РБ. Калі так, то пішыце сюды ISBN, назву кнігі і дадавайце ў артыкул "Панну". -- Anton Kazmyarchuk 21:29, 12 лістапада 2006 (UTC)
Шэраг пытаньня да пана Antonа Kazmyarchukа: ці існавала беларуская мова да 1922 г. (1929 г.)? На якой мове пісалі Багушэвіч і Багдановіч, калі яшчэ не было БелАН? Ці можна ствараць мову па-за межамі акадэмічных істытуцый? Ці можа мова існаваць ў вуснай традыцыі, не губляючы свайго найменьня? Якім чынам новыя словы трапляюць у мову, калі акадэмічныя слоўнікі не фіксуюць прыдуманых вольнымі экспэрымэнтатарамі словаў? Ці ўсьведамляе пан адрозьненьні паміж вуснай, кніжнай і інтэрнэт- культурамі? Ці разумее сэнс панятку энцыкляпэдыя?--Kažemaks 10:39, 13 лістапада 2006 (UTC)

Панна vs Дзева

[рэдагаваць крыніцу]

Навошта Панна, калі гэта паланізм? Сьцьвярджаць «савецкасьць» лексемы «Дзева» недальнабачна і некампэтэнта: старабеларускі слоўнік дае дзеву ў значэньні задыякальнага знаку. Ужо толькі з-за гэтага я магу перанесьці артыкул у Дзеву. Варта было б таксама пашукаць спасылкі на Панну, дзе дакладна паведамляецца ўжываньне гэтага слова ў беларускай мове ў якасьці пазначэньня задыякальнага знака. --Jauhienij 19:55, 15 траўня 2010 (UTC)

Не існуе агульнапрынятай тэрміналёгіі, адсюль усе праблемы. Датычна іншых знакаў — фактычна тое самае. Для цікавасьці паспрабаваў пашукаць задыякі-гараскопы па-беларуску, знайшоў увогуле трэці варыянт: [4], газэта Ніва [5] — яшчэ адзін варыянт. Здаецца, у Народнай Волі таксама гараскоп па-беларуску друкаваўся. Не зьдзіўлюся, калі там будзе яшчэ адзін варыянт. Думаю, у такой сытуацыі варта пазначаць усе варыянты (напрыклад, у альфабэтнай пасьлядоўнасьці), але як вызначаць асноўны варыянт, я ня ведаю. —zedlik 20:16, 15 траўня 2010 (UTC)
Прапаную Дзеву бо гэтая слова фігуруе ў слоўніку менавіту ў сэнсе задыякальнага знаку. Пры чым гэта лексема традыцыйная старабеларуская, што адразу адківае спрэчкі наконт савецкасьці ці польскасьці назвы. А ўсе варыянты сапраўды варта пералічыць са спасылкамі --Jauhienij 20:36, 15 траўня 2010 (UTC)
Я пакуль устрымаюся, бо мне не прынцыпова. Можа ў каго яшчэ будуць якія крыніцы або меркаваньні наконт назваў. —zedlik 20:41, 15 траўня 2010 (UTC)
Паглядзеў у Этымалягічным слоўніку АН (т. 3, с. 132): што цікава, тамтэйшы артыкул Дзева прысьвечаны выключна адпаведнаму сузор'ю (астатнія значэньні, пэўна, не прайшлі атэістычную «цэнзуру»), пры гэтым аўтары сьцьвярджаюць, што гэта «запазчынае з рус. Дева (у рус. мове гэта калька з лац. назвы сузор’я Virgo)». Праўда, у панны ў ЭСБМ (т. 8, с. 151), увогуле, нейкія зусім левыя значэньні («гатунак груш» і «касач жоўты») =) --Казімер Ляхновіч 17:29, 16 траўня 2010 (UTC)