Абмеркаваньне:Павал (дойлідзтва)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, варта перайменаваць у Павал (архітэктура), бо ёсьць яшчэ і імя. --EugeneZelenko 13:41, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

Слушная заўвага! але мяркую, варта зьмяніць на Павал (долідзтва), паколькі справа тычыцца сфэры традыцыйнай народнай культуры. дарэчы, магчыма, ёсьць нязгодныя з гэтай думкай, каб ужываць дадаткова і "дойлідзтва", ці лепей уніфікацыя? --Мікола Волкаў 16:25, 27 кастрычніка 2009 (UTC)
Магчыма, лепей пазначыць спалучэньнем «народнае (ці традыцыйнае) дойлідзтва» або «драўлянае дойлідзтва» — бо прыкладам у выданьні НАН Беларусі (Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. ISBN 985-6234-28-X) паняцьце «дойлідзтва» атаясамліваюць з «архітэктурай». --Казімер Ляхновіч 22:45, 27 кастрычніка 2009 (UTC)
Архітэктура і дойлідзтва як паняцьці, сапраўды, вельмі блізкія, аднак думаю ня варта практыкаваць напісаньне словазлучэньняў у дужках, бо паняцьце зробіцца празьмерна грувасткім. --Мікола Волкаў 16:12, 28 кастрычніка 2009 (UTC)
Тады, напэўна, лепш проста дойлідзтва. Дарэчы, буду вельмі ўдзячны, калі патлумачыце розьніцу паміж паняцьцямі «дойлідзтва» і «архітэктуру» — я не адмысловец, але хацелася б карыстацца слушнай тэрміналёгіяй. --Казімер Ляхновіч 17:54, 28 кастрычніка 2009 (UTC)
Спадар, Казімір, я хаця і прэтэндую нейкім чынам, каб называцца адмыслоўцам у пытаньні архітэктуры, ці гісторыі архітэктуры, але сам у гэтай справе наіўны пачатковец:) таму трэ разам разьбірацца ў асобных тонкасьцях. Мой погляд на адрозьненьне словаў "дойлідзтва" і "архітэктура" досыць просты: у той час слова архітэктура мае інтэрнацыянальнае значэньне і прыйшло з так званай высокай культура (у вобразе палацаў і храмаў), дык слова дойлідзтва, на маю думку, слушна будзе атаясамліваць з так званай "нізкай традыцыяй", ці народнай ці традыцыйнай культурай. Хаця ў апошнім моманце мая пазыцыя дужа хісткая!!! таму ўласна кажучы, я і прапанаваў адносна архітэктурных элемэнтўа якія тычацца народнай архітэктуры ў дужках ужываць не архітэктура, а дойлідзтва бо так было б больш слушна. Гэта ідзе насуперак пэўнай уніфікацыі ў напісаньні тэрмінаў, але ужываць інтэрнацыянальнае "архітэктура" да аб'ектаў уласнабеларускай традыцыйнай народнай культуры, на маю думку, вельмі недарэчна. --Мікола Волкаў 20:13, 28 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй за тлумачэньне. Усё даволі лягічна, таму наўрад ці магу ў чымсьці запярэчыць. Адзінае, трохі блытае той факт, што ў беларускай тэрміналёгіі (прыкладам [1], [2]) адрозьненьні паміж дойлідзтвам і архітэктурай яўным чынам не акрэсьліваюцца. Пераглядзеў шчэ раз вышэй згаданую кнігу «Дойлідства», і сапраўды, да беларускай (прынамсі традыцыйнай) архітэктуры тамака актыўна ўжываецца паняцьце дойлідзтва, аднак у той жа час аўтары не пазначаюць, дзе сканчаецца «дойлідзтва» і пачынаецца «архітэктура». Вось такая цікавая сытуацыя :) --Казімер Ляхновіч 21:19, 28 кастрычніка 2009 (UTC)


Дарэчы, а ці вядома, куды падае націск? Гэтаксама, як і ў імі? —zedlik 22:54, 28 кастрычніка 2009 (UTC)

пытаньне вельмі дарэчнае, але, відаць, вырашэньне яго трэ будзе адкласьці бо ў кнізе Якімовіча націск не прастаўлены. На маю думку націск мусіць прыпадаць на апошні склад, бо слова паходзіць, відавочна, ад дзеяслова "валіць" ці "паваліць" --Мікола Волкаў 16:05, 29 кастрычніка 2009 (UTC)
Зразумела. Дзякуй за зьвесткі! —zedlik 21:01, 29 кастрычніка 2009 (UTC)