Абмеркаваньне:Нясьвіскі замак
Палацаў і замкаў у Радзівілаў было вельмі шмат, навошта трэба было артыкул "Нясьвіжскі замак" некуды перанакіроўваць. Як тады называць артыкулы пра палацава-замкавыя комплексы Радзівілаў у Алыцы, Біржах і інш. І чаму Радзівілаў, вунь на рыціне бачны замак Кішкаў. Мо "Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы". --MaximLitvin 14:21, 05.07.2006 (UTC)
- Так, насамрэч, пагаджуся, лепш "Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы". Вось толькі Кішкі да 1513 году валодалі Нясьвіжам, ды й замак пры ніх быў драўляны! --Slaver 14:45, 05.07.2006 (UTC)
- Ну і што, што драўляны - вунь яго бачна ля Радзівілаўскага (на рыціне ніжей). --MaximLitvin 15:32, 05.07.2006 (UTC)
- Нешта я не ўпэўнены, што гэта - драўляны палац Кішак. Нават Ткачоў у сваёй працы "Замкі Беларусі" піша, што, хутчэй за ўсё, той драўляны палац згарэў яшчэ ў 16 стагодзьдзі, ўжо пасьля таго, як горад стаў маёмасьцю Радзівілаў. А гэтая гравюра ўвогуле 17 стагодзьдзя. Але, ў дадзеным выпадку, гэта не так істотна. Проста варта пераназваць артыкул у "Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы". --Slaver 12:46, 06.07.2006 (UTC)
- Неяк размова сьціхла... Я ўсё ж згодзен, што трэба пераназваць артыкул. Ніхто ня супраць? --Slaver 10:04, 12.07.2006 (UTC)
Хацелася абмеркаваць крыху іншыя асьпекты гэтае праблемы, а пытаньняў да назову у мяне пакуль тры: - што абазначае тэрмін "палацава-замкавы комплекс" наколькі я ведаю такія рэчы, як палац і замак ня зусім сумяшчальныя, ведаю што падобная праблема паўстае, каля ня зусім зразумела ці перайшоў замак у палац ці не (ці адзьдзелены абарончыя умацаваньні ад жылых, ці не), у прыватнасьці у нямецкай мове на падставе гэтай няпэўнасьці паўстаў панятак Burgschloss ці наўпрост замак-палац, але там гэты выпадак ня тычыцца бастыённых замкаў
- тут падыходзім да другой праблемы: Нясьвіжскі "замак" Радзівілаў адназначна ня замак па сваёй сутнасьці але "замак бастыённы" ці фартэцыя Новага часу (тэрміналёгія патрабуе пэўнай дапрацоўкі). Таму тэрмін замак адназначна трэ адкінуць. Сэнс замка у спалучэньні абарончых і жылых функцый у адных і тых жа збудаваньняў, у Нясьвіжы ж яна адназначна падзелены!!!
- пэўна пры утварэньні назова кіраваліся вельмі вядомым тэрмінам "Палаца-паркавы комплекс", і даволі слушным, калі мець на увазе усё тое што пасьпелі натварыць Радзівілы на плошчы у сотні гектараў і што зараз патрабуе комплекснай праграмы аховы і выкарыстаньня. Узьнікненьне ж дэфініцыі "палацава-замкавы" як мне падаецца ідзе з жаданьня з аднаго боку адмежаваць гэты комплекс у межах чатырох бастыёнаў аб усяго астатняга, а з іншага нейкім чынам назваць яго улічваючы яго прэзентабельную частку палац і абарончую: курціны і бастыёны. у апошнім і хаваецца памылка, асацыяцыя "абарончы=замак" у дадзеным выпадку не спрацоўвае!!!
Мае прапановы: Нясьвіжскі замак насамрэч існаваў, і гэта быў вядомы драўляны замак Кішкі, варта зрабіць такі артыкул.
З іншага боку каб абагульніць усё створанае Радзівіламі лічу патрэбным вярнуць дэфініцыю "Нясьвіжскі палацава-паркавы комплекс" а ў яго межах зрабіць артыкулы і пра Палац і пра бастыённы замак і пра паркі, яго альтанкі і помнікі сабакам Радзівіла.
Ці варта зрабіць больш шырокі артыкул "Нясьвіжскі гісторыка-культурны запаведнік" і ў межах уключыць усё гэта + места.
У любым выпадку у катэгорыі замкі гэты артыкул не пасуе і варта стварыць асобную катэгорыю "бастыённыя замкі" ці "фартэцыі", куды яго перанесьці.
- Наколькі я разумею, існая назва па-просту фігуруе ў шматлікіх даведніках і краязнаўчых нарысах. Прынамсі, google спасылаецца на яе нашмат часьцей. Варта паглядзець нейкі там Сьпіс помнікаў адносна кваліфікацыйнай назвы. А з другога назову (мне таксама падаецца, што "палацава-паркавы комплекс" ёсьць слушным найменьнем) зрабіць перанакіраваньне й унесьці яго ў якасьці альтэрнатывы ў асноўны тэкст.--Kažemaks 20:22, 6 студзеня 2008 (UTC)
- Магчыма варта наўпрост, каб нехта узяў на сябе абавязак асэнсаваць увесь той патэнцыял што мае Нясьвіж, зрабіць для яго адпаведную структуру ў прыватнасьці вызначыў дзе месца Нясвіжскаму бастыённаму замку ці ў асобным артыкуле "Нясьвіжскі замак(маю на ўвазе тардыцыйную форму назвы)" ці ў больш шырокім "Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс".
- Артыкул добры, але на падставе чаго ён абраны "Абраным"? Для гэтага трэба і зноскі (жадана на кожны абзац), і "Літаратура". --Gruszecki 17:59, 29 верасьня 2010 (EEST)
- Справа ў тым, што гэты артыкул быў выбраны абраным дастаткова даўно, калі правіл пра зноскі/літаратуру не было, а артыкулы кшталту гэтага былі аднымі зь лепшых у Вікіпэдыі. Цяпер шмат чаго зьмянілася, таму калі той ці іншы артыкул не адпавядае свайму статусу, яго можна альбо дапрацаваць да адпаведнага ўзроўню, альбо панізіць статус ці пазбавіць увогуле. Для гэтага існуе адмысловая старонка: Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/На пазбаўленьне статусу. —zedlik 20:39, 29 верасьня 2010 (EEST)
- Да, добра было б, каб хто дапрацаваў да нормы, скажам аўтары (на жаль у самаго ня будзе часу, працую над іншымі артыкуламі). Тэма-та для Беларусі значная!--Gruszecki 18:32, 5 кастрычніка 2010 (EEST)