Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Няміга (гістарычна-архітэктурны комплекс)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гістарычныя?

[рэдагаваць крыніцу]

Нейкая назва газэтная, да таго ж савецкіх часоў. Незразумела зусім, што меюць аўтары наўвазе. Wizardist г 21:14, 29 сьнежня 2009 (UTC)

Артыкул Няміга — за адпаведнай ракой, Вуліца Няміга — гэта ўжо зусім іншы аб’ект, які ад нядаўняга часу мае мала агульнага з гістарычнай Нямігай. Адпаведна, давялося абраць іншую назву для артыкула. Калі хто прапануе лепей — ня буду мець нічога супраць пераносу. --Казімер Ляхновіч 21:22, 29 сьнежня 2009 (UTC)
А хіба гэтак дамоўлена называць артыкулы? Не Няміга (вуліца), не Няміга (гістарычны раён) і гэтак далей... :) Wizardist г 21:28, 29 сьнежня 2009 (UTC)
З вуліцамі практыка як раз-такі іншая (каб пераканацца, дастаткова ўвесьці ў акне пошуку запыт Вуліца). Удакладненьне гістарычны раён, на маю думку, будзе выглядаць некарэктна, бо раёнаў тамака насамрэч некалькі — Нізкі Рынак, Ракаўскае прадмесьце, Раманаўская Слабада, а Нямігу як асобны гістарычны раён у кніжках звычайна не разглядаюць, прынамсі мне не траплялася. --Казімер Ляхновіч 21:37, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Млін, ну як небудзь, "гістарычна-архітэктурны комплекс" там... "Няміга гістарычная" - гэта ж выдумка, няма гэтага нідзе. А калі няма, гэтак ёсьць іншая, слушная назва. :( Wizardist г 12:24, 30 сьнежня 2009 (UTC)