Абмеркаваньне:Новае Места (Менск)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У [1] ёсьць вельмі цікавыя зьвесткі пра назву цяперашняга праспэкту Незалежнасьці: Да ліпеня 1919 году гэта была вуліца Захар’еўская. Заснаваная ў 1801 годзе і, па некаторых вэрсіях, названая ў гонар першага губэрнатара Менску Захара Эмануілавіча Карнеева. Падчас польскай акупацыі, з 8 жніўня 1919 году па 11 ліпеня 1920 году, Захар’еўская атрымала імя Адама Міцкевіча. Пасьля – зноў Захар’еўская. Зь лістапада 1922 году – Савецкая. Падчас нямецкай акупацыі – Гаўпштрасэ – Галоўная вуліца. А 25 сакавіка 1944 году Галоўную вуліцу сталіцы перайменавалі ў вуліцу імя 25 Сакавіка, праўда, усяго на некалькі месяцаў. Пасьля прыходу Чырвонай арміі – вуліца імя 25 Сакавіка ізноў стала Савецкай. У 1937-м перайменавана ў праспэкт Сталіна. У 1961-м праспэкт Сталіна стаў Ленінскім праспэктам, але назву Савецкая захаваў адрэзак вуліцы ад Мясьнікова, былой Нова-Маскоўскай, да вуліцы Сьвярдлова. З 1991 году – праспэкт Францішка Скарыны, з 2005-га – цяперашні Праспэкт Незалежнасьці. Думаю, будзе добра дапоўніць адпаведны слупок у табліцы, але я паглядзеў — ёсьць пэўныя разыходжаньні ў датах і частках. Таму пакуль проста напішу ў абмеркаваньні, каб нічога не сапсаваць. —zedlik 01:51, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Дзякуй вялікі! Вельмі цікавыя зьвесткі, дапоўніў-удакладніў артыкул. Вось толькі з датаваньнем перайменаваньня Савецкай вуліцы ў праспэкт Сталіна штосьці ў пана Маракова ня тое, нават калі ўважліва перачытаць «Пасьля прыходу Чырвонай арміі — вуліца імя 25 Сакавіка ізноў стала Савецкай. У 1937-м перайменавана ў праспэкт Сталіна». Таму гэты момант пакуль пакінуў як ёсьць паводле артыкула на Менск стары і новы. --Казімер Ляхновіч 02:23, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Дзякуй, выдатна! Наконт Сталіна, я думаю, гэта памылка друку: парушаецца агульная храналёгія ды і іншыя крыніцы кажуць, што праспэкт Сталіна зьявіўся толькі ў 1952 годзе [2], [3]. —zedlik 03:13, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Сапраўды, пэўна гэта памылка друку. --Казімер Ляхновіч 13:36, 16 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]