Абмеркаваньне:Найвышэйшая Літоўская Рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гісторыя[рэдагаваць крыніцу]

«Асобы, якія ўвайшлі ў склад Рады, асобным Актам Паўстаньня Літоўскага Народа ўрачыста прысягнулі на абарону сваю і Айчыны.» Можа, «на абарону сваёй Айчыны»?--Reveraince 20:34, 7 кастрычніка 2009 (UTC)

У нібытаарыгінале было так: «...прысутныя ў Вільна абывацелі [...] урачыста прысягнулі на агульную сваю і Айчыны нашай абарону...» [1]. То бок там абарона ня толькі Айчыны. Я думаў-думаў, як гэта перадаць, але ўсё роўна карава выйшла. Калі можна зьмяніць у лепшы бок — то калі ласка. —zedlik 22:14, 7 кастрычніка 2009 (UTC)
Ну калі так яны прысягнулі, то лепей пакуль што пакінуць як ёсьць. Я так і не зразумеў, праўда, што яны мелі на ўвазе. --Reveraince 20:39, 10 кастрычніка 2009 (UTC)
Я аналягічна :) Бо неяк дзіўна прясагаць на сваю абарону, хаця магчыма тут маецца на ўвазе абарона Рады ці паўстаньня на тэрыторыі ВКЛ. Але ня ведаю, з тэксту гэта ніяк не вынікае. —zedlik 21:35, 10 кастрычніка 2009 (UTC)