Абмеркаваньне:Міхал Клеафас Агінскі
Выгляд
- Здаецца, палянэз заўсёды называўся "Разьвітаньне з Радзімай".
- Прынамсі ў беларускай традыцыі ўжываюцца абодва імёны гэтага кампазытара. За што ж вы яго так "абсеклі"...:) Я магу памыляцца, але прагугліў і не знайшоў ніводнага ўжываньня такога скарочанага варыянту. Прапаную перанесьці ў "Міхал Клеафас Агінскі". Яно то і ўсё роўна, але шукаць людзям будзе прасьцей. --Vojt V 07:25, 15 траўня 2007 (UTC)
- Падайце, калі ласка, імёны да прозьвішчаў Кампанэлі, Баё і Ляфона. І каторых з двух Гайднаў быў знаёмы з Агінскім? --Vojt V 07:42, 15 траўня 2007 (UTC)
Ці ёсьць якія-небудзь доказы што ён быў беларускім (вялікалітоўскім) кампазытарам?
- Паглядзеў, як пра яго пішуць у іншых артыкулах — звычайна прыналежнасьць ня згадваецца ўвогуле. Магчыма, да зьяўленьня вартых даверу крыніцаў, пра Агінскага было б найбольш нэўтральна пісаць як пра кампазытара або пра кампазытара Рэчы Паспалітай. —zedlik 21:19, 28 красавіка 2010 (UTC)
Вайна правак
[рэдагаваць крыніцу]Якія прэтэнзіі на БСЭ і Абэцэдарскага? Хіба ў вашай кампэтэнцыі вызначаць іх вартасьць? --Jauhienij 16:00, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Ня варта «касіць пад дурня», вы выдатна ведаеце пазыцыю савецкай гістарыяграфіі датычна гісторыі Беларусі. Такія крыніцы не падыходзяць для падобнага кшталту безапэляцыйных азначэньняў. --Казімер Ляхновіч 16:03, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Проста мне цікава хто вам дае права вызначаць «правільныя» і «няправільныя» крыніцы для Вікіпэдыі. Для праекта згадкі ў БСЭ дастаткова для цытацыі. --Jauhienij 16:06, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Гэта зь якой-такой нагоды на падставе адной несучаснай крыніцы можна фармуляваць прэамубулу артыкулаў? --Казімер Ляхновіч 16:09, 29 сьнежня 2010 (EET)
- З гэтым цалкам згодны. А калі, напрыклад, панавешваць процьму спасылак на польскія і, па магчымасьці, ангельскія «сучасныя» крыніцы гэта вас задаволіць? --Jauhienij 16:14, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Не задаволіць. Бо ў дасяжных мне беларускіх крыніцаў М. К. Агінскі не азначаецца як «польскі кампазытар». --Казімер Ляхновіч 16:15, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Хаця спачатку — пастрабуйце «панавешваць». --Казімер Ляхновіч 16:16, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Дзе прапісана, што ў Вікіпэдыі пэўная нацыянальная школа мае прыярытэт над іншымі? --Jauhienij 16:26, 29 сьнежня 2010 (EET)
- З таго, што я напісаў, гэтае пытаньне абсалютна не вынікае. Аднак зазначу, што дадзены праект ў першую чаргу разьлічваецца на паспалітых беларускамоўных чытачоў, для якіх перадвызначана найбольш пашыраным зьяўляецца меркаваньне, што часьцей за ўсё выказваецца ў спэцыялізаванай літаратуры па-беларуску. --Казімер Ляхновіч 16:32, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Менавіта так. Сутнасьць заключаецца ў пашырнасьці запатрабаваньня беларускіх навуковых рэаліяў, а не ў іх выкарыстаньні ў якасьці фільтра іншых меркаваньняў ці інструмэнта зьбеларушваньня постацяў, якія мелі ўскоснае дачыненьне да сучаснай Беларусі. Будзьце цярпімымі, бо іншы лад паводзінаў па-за вашай кампэтэнцыяй. --Jauhienij 16:46, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Скажам так: вы прасоўваеце ў прэамбулу спрэчнае меркаваньне, асабліва для беларускамоўнай аўдыторыі, і цудоўна гэта разумеце. Мяркую, гэтага факту цалкам дастаткова, каб прыбраць дадзеную фармулёўку прынамсі з прэамбулы. --Казімер Ляхновіч 16:55, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Менавіта так. Сутнасьць заключаецца ў пашырнасьці запатрабаваньня беларускіх навуковых рэаліяў, а не ў іх выкарыстаньні ў якасьці фільтра іншых меркаваньняў ці інструмэнта зьбеларушваньня постацяў, якія мелі ўскоснае дачыненьне да сучаснай Беларусі. Будзьце цярпімымі, бо іншы лад паводзінаў па-за вашай кампэтэнцыяй. --Jauhienij 16:46, 29 сьнежня 2010 (EET)
- З таго, што я напісаў, гэтае пытаньне абсалютна не вынікае. Аднак зазначу, што дадзены праект ў першую чаргу разьлічваецца на паспалітых беларускамоўных чытачоў, для якіх перадвызначана найбольш пашыраным зьяўляецца меркаваньне, што часьцей за ўсё выказваецца ў спэцыялізаванай літаратуры па-беларуску. --Казімер Ляхновіч 16:32, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Дзе прапісана, што ў Вікіпэдыі пэўная нацыянальная школа мае прыярытэт над іншымі? --Jauhienij 16:26, 29 сьнежня 2010 (EET)
- З гэтым цалкам згодны. А калі, напрыклад, панавешваць процьму спасылак на польскія і, па магчымасьці, ангельскія «сучасныя» крыніцы гэта вас задаволіць? --Jauhienij 16:14, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Гэта зь якой-такой нагоды на падставе адной несучаснай крыніцы можна фармуляваць прэамубулу артыкулаў? --Казімер Ляхновіч 16:09, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Проста мне цікава хто вам дае права вызначаць «правільныя» і «няправільныя» крыніцы для Вікіпэдыі. Для праекта згадкі ў БСЭ дастаткова для цытацыі. --Jauhienij 16:06, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Хацелася б пацікавіцца, адкуль чарговая «арыгінальная» назва палянэза, калі вядома, што ягоны рукапіс не захаваўся? М. К. Агінскі шмат пісаў па-француску. --Казімер Ляхновіч 16:21, 29 сьнежня 2010 (EET)
- У артыкуле не пазначана, што гэта арыгінальная назва, калі на тое пайшло. Калі рукапіс не захаваўася, адкуль зьявілася польская назва? --Jauhienij 16:26, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Адтуль жа, адкуль беларуская і летувіская. Калі назва не арыгінальная, то яна ня мае энцыкляпэдычнай значнасьці, прынамсі для дадзенай канкрэтнай прэамбулы. --Казімер Ляхновіч 16:32, 29 сьнежня 2010 (EET)
- А адкуль беларуская і летувіская? Тады атрымліваецца, што і беларуская зьяўялецца перакладам не з арыгінальнай назвы. У такім выпадку, гэта варта адзначыць у артыкуле. --Jauhienij 16:46, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Шукайце аўтарытэтныя крыніцы, але да іх зьяўленьня меркаваную арыгінальную назву варта прыбраць з прэамбулы як недастаткова абгрунтаваную. --Казімер Ляхновіч 16:55, 29 сьнежня 2010 (EET)
- А адкуль беларуская і летувіская? Тады атрымліваецца, што і беларуская зьяўялецца перакладам не з арыгінальнай назвы. У такім выпадку, гэта варта адзначыць у артыкуле. --Jauhienij 16:46, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Адтуль жа, адкуль беларуская і летувіская. Калі назва не арыгінальная, то яна ня мае энцыкляпэдычнай значнасьці, прынамсі для дадзенай канкрэтнай прэамбулы. --Казімер Ляхновіч 16:32, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Добра, тады пакінем пытаньне з прыметнікам «польскі». Пры наяўнасьці дакладных крыніцаў, дзе будзе пазначана нацыянальная прыналежнасьць кампазытарскай дзейнасьці, абявазкова дадам (калі яна ўвогуле належыць нейкай нацыі). З «Pożegnanie Ojczyzny» мне не прынцыпова, але дзесьці ў артыкуле польскі адпаведнік мусіць быць пазначаны, напрыклад у разьдзеле «Творчасьць». --Jauhienij 17:07, 29 сьнежня 2010 (EET)
- Наконт ангельскіх крыніцаў проста для інфармацыі дадам, што калісьці я шукаў зьвесткі пра нацыянальную прыналежнасьць Касьцюшкі для ангельскамоўнага артыкула (у en:Talk:Belarusian language#Kazimir Malevich) і адкрыў для сябе, што ў падобных выпадках у ангельскамоўнай літаратуры выкарыстоўваюцца прыметнікі альбо Polish (што азначае прыналежнасьць або да польскай краіны, або да ўсёй Рэчы Паспалітай), альбо Lithuanian (што азначае этнічную або тэрытарыяльную прыналежнасьць прыналежнасьць да ВКЛ). Тобо ўсё апісваецца ў тагачасных назвах, таму на гэтай падставе сьцьвярджаць пра любую нацыянальную прыналежнасьць (польскі/беларускі/летувіскі/украінскі/і г. д.) проста немагчыма, у тым ліку з-за таго, што Беларусі як дзяржавы яшчэ не існавала. —zedlik 17:19, 29 сьнежня 2010 (EET)