Абмеркаваньне:Мітынг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

У нашай мове мітынг азначае ўсё-ткі нешта іншае, чым проста «сустрэча». Прапаную перайменаваць артыкул у сход. -- Renessaince 17:25, 30 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

slounik.org прапануе перакладаць гэтае слова як канфэрэнцыя. --Ліцьвін (гутаркі) 17:34, 30 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Мне аднолькава, ці будзе артыкул называцца «сход», ці «канфэрэнцыя». Аднак у другім выпадку трэба будзе прыдумаць, як называць артыкул пра ўласна «канфэрэнцыю»: en:Conference, ru:Конференция. Дарэчы, у ангельскім артыкуле азначэньне «канфэрэнцыі» наступнае:
«

Канфэрэнцыя — сустрэча [meeting] людзей дзеля абмеркаваньня пэўнай тэмы.

»
-- Renessaince 18:33, 30 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Добра. Дык абіраем сустрэча ці сход? --Ліцьвін (гутаркі) 18:57, 30 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
сустрэча:
  1. Спатканьне з кім-небудзь, чым-небудзь пры руху з розных бакоў.
  2. Спатканьне, часьцей умоўленае, дзьвюх або некалькіх асобаў.
  3. Падрыхтаваны прыём каго-небудзь, чаго-небудзь; урачыстасьць з прычыны надыходу, прыбыцьця каго-небудзь, чаго-небудзь.
сход:
  1. Дзеяньне паводле дзеяслоў сходзіць — сысьці.
  2. Месца, па якім сходзяць, спускаюцца; спуск.
  3. Сумеснае пасяджэньне сябраў якой-небудзь арганізацыі, калектыву для абмеркаваньня чаго-небудзь.
  4. У складзе назваў некаторых выбарчых прадстаўнічых установаў, арганізацыя.
  5. Сустрэча якіх-небудзь людзей, якога-небудзь таварыства.
  6. Збор, скліканьне каго-небудзь зь якой-небудзь мэтай.
  7. пераноснае значэньне Схіл, канец.
Пакуль што з гэтых двух варыянтаў «сход» бліжэйшы (пп. 5, 6). Пачакаем іншых меркаваньняў і, калі ня знойдзецца трэцяга тэрміну, перанясу ў «сход». -- Renessaince 17:16, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дамовіліся. --Ліцьвін (гутаркі) 17:35, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Лічу, што ўжо можна пераносіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:55, 4 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Артыкул ня стаў пераймяноўваць, бо злучыў яго з элемэнтам ВікіЗьвестак, які адпавядае панятку «дэманстрацыя». Для «сустрэчы» мусіць быць створаны іншы артыкул. -- Renessaince 12:20, 13 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]